Мікалай Казак (мастак)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікала́й Каза́к (4 верасьня 1917; в. Люшча, Лунінецкі раён — 30 верасьня 1994; Нью-Ёрк, ЗША) — беларускі мастак, клясык геамэтрычнага мастацтва. Пасьля 1950-х жыў у ЗША.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

У 1930-я скончыў сярэднюю школу ў Варшаве, пасьля Акадэмію Мастацтваў у Вене і акадэмію Мастацтваў у Рыме. Першыя асабістыя выставы былі зладжаныя ў Баранавічах у 1942—1943 гадах.

У Рыме ім апекаваўся Энрыка Прампаліні — цэнтральная постаць Другога італьянскага адраджэньня. Яго маніфэст «Physical Art — Action of Positive and Negative», напісаны ў Рыме параўноўвалі з творамі расейскіх канструктывістаў і Казімерам Малевічам.

На пачатку 1950-х Казак зьехаў у Нью-Ёрк. Яго выставы ладзіліся ў ЗША, Італіі, Францыі, Аргентыне і нават у СССР.

Казак наведваў Беларускую хатку ў Брукліне, дзе чытаў лекцыі па мастацтве.

Пасьля сьмерці яго архіў — біяграфічныя матэрыялы, ліставаньне, рукапісы, як выдрукаваныя, гэтак і ніколі не апублікаваныя, малюнкі, здымкі, што былі перададзеныя самім мастаком у 1977 і 1982 гадах (каля 350 адзінак) — захоўваецца ў славутым Smithsonian Archives of American Art.

Remove ads

Сям’я

Сям’я музыкаў — Валянціна Пархоменка, Алесь і Вольга Казакі — маюць да Мікалая Казака самае непасрэднае дачыненьне: Алесь — пляменьнік Мікалая Казака.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads