Казімер Малевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Казімер Малевіч
Remove ads

Казіме́р Севяры́навіч Мале́віч (23 лютага [ст. ст. 11 лютага] 1879[9][10][11] (паводле іншых зьвестак — 1878[12]), Кіеў — 15 траўня 1935, Ленінград) — мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунка ў абстрактным мастацтве.

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Казімер Малевіч нарадзіўся 23 лютага [ст. ст. 11 лютага] 1879 году у Кіеве[9][13] (паводле іншых зьвестак — на Капыльшчыне[14]) у сям’і беларускага этнографа і фальклярыста Севярына Малевіча[15] (са словаў мастацтвазнаўца Сяргея Харэўскага, радавы маёнтак ягоных бацькоў — Малева знаходзіўся пад Нясьвіжам[16]). Паводле некаторых дасьледчыкаў, сям’я Малевічаў належала да ўкраінскай шляхты[17]. Пачатковую мастацкую адукацыю ён атрымаў у Кіеўскай мастацкай школе Н. І. Мурашка. Кар’еру мастака Малевіч пачаў з імпрэсіянізму. Пазьней Малевіч стаў адным з актыўных удзельнікаў футурыстычных выстаў.

Казімер Малевіч тройчы (у 1905, 1906 і 1907 гадах) паступаў у Маскоўскую вучэльню скульптуры і жывапісу і тройчы правальваўся на экзамэнах. Як лічаць дасьледчыкі, з прычыны недастатковай падрыхтоўкі ў галіне акадэмічнага малюнка. Яму дазволілі наведваць лекцыі на правах вольнага слухача.

У 1919—1922 гадах Казімер Малевіч выкладаў у Народнай мастацкай школе «новага рэвалюцыйнага ўзору» ў Віцебску, адзін са стваральнікаў арганізацыі «Сьцьвярджальнікі новага мастацтва». У 1920-я гады ўдзельнічаў у афармленьні спэктакляў Уладзімера Маякоўскага «Містэрыя Буф». З 1923 па 1927 год — дырэктар Ленінградзкага дзяржаўнага інстытуту мастацкай культуры[18]. Быў чальцом «Аб’яднаньня сучасных архітэктараў».

Малевіч быў пасьлядоўным прапагандыстам уласнай тэорыі. Вакол яго з часам утварылася група аднадумцаў (Зацьвярдзіцелі новага мастацтва).

Малевіч удзельнічаў у выставах з эпатажнымі назвамі: «Званковы валет», «Асьліны хвост», «Футурызм 0,10». На выставе «Трамвай В» супраць нумароў 21-25, якія заканчвалі сьпіс яго работ, у каталёгу было пазначана: «Зьмест карцін аўтару невядомы».

Самы знакаміты твор Малевіча — Чорны квадрат.

Аўтар кніг «Ад кубізму і футурызму да супрэматызму», «Супрэматызм», «Бог ня скінуты: Мастацтва, царква, фабрыка».

Паводле завяшчаньня, пасьля сьмерці цела Малевіча было крэміравана ў супрэматычнай дамавіне, зробленай па ўласным эскізе Малевіча. Урна з прахам была пахаваная пад любімым дубам мастака ў Нямчынаўцы. Над магілай быў усталяваны кубічны бэтонавы манумэнт з намаляваным чорным квадратам. У гады вайны магіла была згубленая. У цяперашні час магіла Малевіча знойдзеная энтузіястамі. На месцы магілы ўсталяваны невялікі манумэнт. Магіла знаходзіцца недалёка ад Савецкага праспэкту ў Нямчынаўцы, на ўсход ад сажалкі.

Дзяржаўным Расейскім музэем і студыяй «Квадрат фільм» зьняты фільм «Казімер Малевіч. Ператварэньне».

Remove ads

Вядомыя карціны

Выслоўе Казіміра Малевіча:

«Толькі нудныя і бездапаможныя мастакі прыкрываюць сваё мастацтва шчырасьцю. У мастацтве патрэбная ісьціна, а ня шчырасьць».
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads