Мікалай Ляпешка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Мікалаевіч Ляпешка (нар. 25 студзеня 1952 году ў Воршы) — беларускі дыплямат.
Скончыў Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут замежных моваў (1975).
Працаваў лябарантам, перакладчыкам, настаўнікам. З 1983 году на дыпляматычнай службе. У 1993—1995 гадох быў другім сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. У 1995—1997 гадох быў начальнікам розных упраўленьняў Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь[1].
Першы беларускі амбасадар у Турэцкай Рэспубліцы: прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам Рэспублікі Беларусь 2 траўня 1997 году[2]. Вызвалены ад гэтай пасады 31 ліпеня 2002 году[3].
З 2002 па 2005 год працаваў кіраўніком кадравай службы Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. У лютым 2005 году прызначаны генэральным консулам Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку[4]. Пасьля сыходу ў 2008 годзе зь дзяржаўнай службы працуе ў сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads