Мікалай Рыжкоў
савецкі і расейскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Іва́навіч Рыжко́ў (па-расейску: Николай Иванович Рыжков, 28 верасьня 1929, Дылееўка, Дзяржынскі гарсавет, Данецкая вобласьць, УССР — 28 лютага 2024, Масква) — савецкі і расейскі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Большую частку кіраваньня Міхаіла Гарбачова займаў пасаду Старшыні СМ СССР (1985—1991). Сябра КПСС з 1956 па 1991 гады. Дэпутат Савету Саюза Вярхоўнага Савету СССР (1974—89 гг.) ад Сьвярдлоўскай вобласьці[7].
Сябра Савету Фэдэрацыі РФ (з 2003 году), да 2011 году прэзыдэнт Расейскага саюзу таваравытворцаў. Нацыянальны Герой Армэніі (2008).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Дума і Савет Фэдэрацыі
У сьнежні 1995 году абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Фэдэральнага Сходу Расеі другога скліканьня па Белгарадзкай аднамандатнай выбарчай акрузе № 62 ад блоку «Улада — народу». У думе ўзначальваў дэпутацкую групу «Народаўладдзе». Старшыня выканкаму Народна-патрыятычнага саюзу Расеі (НПСР).
У сьнежні 1999 году па гэтай жа акрузе абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы трэцяга скліканьня.
У верасьні 2003 году прызначаны прадстаўніком адміністрацыі Белгарадзкай вобласьці ў Савету Фэдэрацыі Фэдэральнага Сходу Расейскай Фэдэрацыі. У сувязі з гэтым склаў паўнамоцтвы дэпутата Дзяржаўнай думы.
Старшыня Камісіі Савета Фэдэрацыі па натуральных манаполіях, чалец Камітэту па пытаньнях мясцовага самакіраваньня, сустаршыня расейска-армянскай камісіі міжпарляменцкай супрацы.
На пасяджэньні Савета Фэдэрацыі 1 сакавіка 2014 году прагаласаваў (гэтак жа, як і ўсе астатнія сябры СФ) за выдачу дазволу Пуціну выкарыстаць пры патрэбе Ўзброеныя сілы на тэрыторыі Ўкраіны. Пры гэтым у сваім выступе так ацаніў падзеі:
Падзеі ва Украіне — гэта сапраўдны бунт. Карычневая чума захапіла ўладу[8]
17 сакавіка 2014 году трапіў пад санкцыі Эўразьвяза[9].
Remove ads
Рыжкоў і Беларусь
Мікалай Рыжкоў кіраваў ліквідацыяй аварыі на ЧАЭС. Злачынным зьяўляецца тое, што ўсё, што зьвязана з Чарнобыльскай катастрофай было строга-настрага было засакрэчана ад народу і абсалютнай большасьці мэдыцынскіх работнікаў. Гэтыя каманды паступалі асабіста ад Рыжкова[10]
Алесь Адамовіч расказваў, што пасьля аварыі на ЧАЭС старшыня Савету міністраў СССР Мікалай Рыжкоў завяршыў нейкую нараду словамі ўдзячнасьці беларусам:
«Пагутарыш з украінцамі — і адчуваеш сябе як выціснуты лімон: аднаго ў іх не хапае, другога, тое ім дай, гэтае падкінь. Бясконцыя прэтэнзіі і патрабаваньні. Іншая справа — беларусы: сказалі, нам нічога ня трэба, з Чарнобылем самі справімся!»[11]
.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads