Тарэцк

места ў Данецкай вобласьці Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Тарэцк
Remove ads

Тарэцк (па-ўкраінску: Торецьк; да 1936 року — Шчарбінаўка; па-ўкраінску: Щербинівка) — места абласнога значэньня ва Ўкраіне, Данецкая вобласьць. Заснаванае ў 1806 року. Статус места з 1936 року.

Хуткія факты
Remove ads

Разьмяшчэньне

Места разьмешчанае за 7 км ад чыгуначнага прыпынку Фэнольная на шляху Канстанцінаўка — Ясінаватая, за 55 км ад Данецку. Здабываюць вугаль. Вугляробчыя, жалезаробчыя заводы. Насельніцтва 34750 жыхароў (2014; насельніцтва Дзяржынскае акругі — 87 024 чалавекі). У склад акругі ўваходзяць (акрамя Тарэцку) 1 меская і 3 вясковыя рады; 1 места, 7 пасёлкаў гарадзкога тыпу і 10 вёсак.

16 кастрычніка 2015 року мясцовая ўлада прыняла рашэньне аб зьмене назвы места на Тарэцк[2]. Адпаведны зварот напісаны ў Вярхоўную Раду для зацьвярджэньня[3].

Remove ads

Мінулае да 1991 году

На мяжы 17 і 18 стагодзьдзяў у полі ўздоўж ракі Северскі Данец і яго прытоку Крывы Тарэц, Белая, Айдар, Лугань жылі ўкраінскія казакі. Паводле паданьня ў аўрагу Жалезны пасяліўся казак з імем Антон Шчарбіна. Адсюль і назва места. У 18 стагодзьдзі землі, дзе цяпер разьмешчанае места, былі далучаны да Расеі. Вёска Шчабінаўка пачала расьці пасьля разьвіцьця вугляздабычы ў ваколіцах вёскі.[4] Чумакі (мясцовыя купцы) дастаўлялі вугаль у Бахмут, Харкаў, Паўлагорад і нават у Крым. Пасьля 1917 году Дзяржынск быў далучаны да РСФСР, а потым у 1918 годзе да УССР. У 1922 годзе места было далучана да СССР.

Remove ads

Мінулае з 1991 па сёньняшні дзень

У 1991 годзе Дзяржынск стаў часткаю незалежнай Украіны. У сярэдзіне 2014 году места было захоплена ДНР пад Расейска-ўкраінскай вайны. 21 ліпеня 2014 року ўкраінскае войска вызваліла места ад захопнікаў.[5]

13 лістапада 2014 году ўкраінскае войска адбіла напад расейскага войска на места. Яны спрабавалі напасьць з Горлаўкі[6]. 21 лістапада сродкі масавай інфармацыі паведамілі аб абстрэле Дзяржынска расейцамі з боку Горлаўкі[7].

24 студзеня 2015 року расейскае войска абстраляла каля места ўкраінскае войска ў выніку чаго загінула 6 чалавек, 10 паранена[8]. 27 студзеня снарад расейцаў папаў у хату, у выніку чаго была забіта жанчына[9]. 5 лютага 2015 году расейцы абстралялі места і паранілі чалавека[10]. 11 лютага 2015 пад час абстрэлу места быў забіты чалавек. Абстрэлы места працягваліся да сярэдзіны лета 2015 году.

Земскі падзел

Дзяржынская меская рада мае ў сваім складзе места раённага значэньня Арцёмава, 7 пасёлкаў гарадзкога тыпу, 10 вёсак. Галавою места зьяўляецца Ўладзімер Сьляпцоў.

Насельніцтва

Паводле перапісу 2001 року насельніцтва места 42 916 асобаў, зь іх вызначылі роднаю 12,18% моваю украінскую, 87,14% — расейскую, 0,12% — беларускую, 0,07% — армянскую мовы[11].

Народны склад паводле перапісу 2001 року[12]

Колькасьць Частка, %
украінцы52 95861,4
расейцы31 11236,1
беларусы8581,0
татары2620,3
цыгане2220,3

На 1 студзеня 2008 року колькасьць насельніцтва Дзяржынскае мескае рады склала 77 415 асобаў.

Рух насельніцтва[13]

Больш інфармацыі рок, насельніцтва ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads