Мікалай Цытовіч (навуковец)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікала́й Алякса́ндравіч Цыто́віч (26 траўня 1900; в. Мхінічы, Чэрыкаўскі павет[3],[4] (паводле іншых зьвестак в. Бель Крычаўскага павету[5]), Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Краснапольскі раён Магілёўскай вобласьці — 26 красавіка 1984) — навуковец у галіне мэханікі грунтоў і інжынернай геалёгіі; заснавальнік інжынернага мерзлатазнаўства (геакрыялёгіі) і геамэханікі. Герой Сацыялістычнай Працы (1980), Заслужаны дзеяч навукі й тэхнікі Расеі (1960), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1943).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Петраградзкі інстытут грамадзянскіх інжынераў (1927). Абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Распределение напряжений в грунтах при действии местной неравномерной нагрузки» (1931), доктарскую — «Вопросы механики грунтов в инженерной практике» (1940). Працаваў прафэсарам Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кіраваў лябараторыяй фізыкі й мэханікі мёрзлых грунтоў інстытута мерзлатазнаўства Акадэміі навук СССР, дырэктарам Якуцкага філіяла Сібірскага адзьдзяленьня АН СССР.

Прымаў удзел у будаўніцтве Ангарскай, Куйбышаўскай (цяпер Самарскай), Валгаградзкай і Вілюйскай ГЭС.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1953, 1970, 1980), двума ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945), ордэнам «Знак Пашаны» (1952)

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads