Мікалай III (папа рымскі)
папа рымскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай III (па-лацінску: Nicolaus PP. III), сьвецкае імя Джаваньні Гаэтана Арсыні (па-італьянску: Giovanni Gaetano Orsini; 1216 — 22 жніўня 1280) — папа рымскі з 25 лістапада 1277 году па 22 жніўня 1280 году. Папа паходзіў са шляхетнага роду Арсыні.
Пантыфікат Мікалая быў адзначаны некалькімі важнымі падзеямі. Ён значна ўмацаваў папскія пазыцыі ў Італіі, а таксама склаў дамову з Рудольфам I Габсбургам у траўні 1278 году, паводле якой Раманьня й экзархат Равэнны перайшлі ў валоданьне папства. Ягоная сьмерць супала з прыездам у Рым Абрагама Абулафіі, габрэйскага кабаліста, які сабраўся зьвярнуць папу ў юдаізм. Па распараджэньні Мікалая III Абулафія павінен быў быць пакараным на вогнішчы пры ўезьдзе ў Сарыяна-нэль-Чыміна, дзе ў той час знаходзілася папская рэзыдэнцыя.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads