Вітэрба

італьянская грамада From Wikipedia, the free encyclopedia

Вітэрба
Remove ads

Вітэ́рба (па-італьянску: Viterbo) — горад у італьянскім рэгіёне Ляцыё, а таксама адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Акрамя сельскай гаспадаркі, у рэгіёне Вітэрба здабываецца мармур і драўніна. У горадзе месьціцца залаты запас Італіі, а таксама працуюць Акадэмія выяўленчых мастацтваў, Тусцыйскі ўнівэрсытэт, а таксама штаб-кватэра і навучальны цэнтар італьянскай авіяцыі.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Фігурка этрускага ваяра, знойдзеная ля Вітэрба. Датуецца 500 годам да н. э.

Першая згадка аб месьце датуецца VIII стагодзьдзем нашай эры. Паселішча было ўмацаванае ў 773 годзе лянгабардзкім каралём Дэзыдэрыюсам у ягонай марнай спробе заваяваць Рым. Калі папы пачалі падтрымліваць франкаў, Вітэрба хутка апынуўся часткай Папскай дзяржавы, але гэты статус аспрэчваўся імпэратарамі ў наступныя стагодзьдзі. У 1095 годзе ў Вітэрба паўстала камуна.

У часы, калі папы мелі цяжкасьці з усталяваньнем улады над Рымам, Вітэрба стаўся іхняй улюбёнай рэзыдэнцыяй. Гэта пачалося з папы Эўгеніюша III, якога аблажылі ў Вітэрба, але плёну захопнікам гэта не дало. У 1164 годзе Фрыдрых Барбароса зрабіў места рэзыдэнцыяй свайго антыпапы Пасхала III. Праз тры гады ён надаў яму назву гораду і скарыстаў ягонае апалчэньне у супрацьстаяньні з Рымам. У 1172 годзе Вітэрба пачаў сваю экспансію, разбурыўшы стары горад Фэрэнта і заваяваўшы іншыя землі. У той час гэта была багатая і квітнеючая камуна, адна з найважнейшых у Цэнтральнай Італіі, з насельніцтвам амаль 60 тысячаў чалавек.

У 1207 году папа Інакенцыюс III зладзіў сабор у мясцовай катэдры. У XIII стагодзьдзі ім па чарзе кіравалі тыраны з радоў Гаці і Дзі Віка. Фрыдрых II здолеў залучыць Вітэрба на бок гібэлінаў у 1240 годзе, але мяшчане выгналі нямецкія войскі з гораду ў 1243 годзе. Фрыдрых аблажыў горад, але ня даў рады. З гэтага моманту Вітэрба заўсёды быў ляяльным гвэльфскім горадам. Паміж 1257 і 1261 гадамі тут месьцілася рэзыдэнцыя папы Аляксандра IV, ажно да ягонага скону. Ягоны пераемнік Урбан IV быў абраны ў Вітэрба. Іншымі папамі, абранымі ў Вітэрба, былі Грыгорыюс X, Ян XXI, Мікалай III і француз Мартын IV. Жыхары места не пагадзіліся з абраньнем іншаземца і ачоленыя нэапальскім каралём Карлам I уварваліся ў катэдру, дзе праходзіў канклаў, арыштаваўшы двух кардыналаў. Пасьля гэтага папы пазьбягалі Вітэрба цягам 86 гадоў.

Бяз папаў горад зноў трапіў у рукі роду Дзі Віка. Апошнім зь іх быў Джакама, які зьведаў паразу ў 1431 годзе. З гэтага часу Вітэрба быў другарадным горадам Папскай дзяржавы. У 1871 годзе места ўвайшло ў склад Італіі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads