Мікола Ткачоў

беларускі празаік, перакладчык і журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікола Гаўрылавіч Ткачоў (8 сакавіка 1918, в. Горанка, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губэрня — 20 красавіка 1979, Менск) — беларускі празаік, перакладчык і журналіст.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 8 сакавіка 1918 году ў в. Горанка Чэрыкаўскага павету Магілёўскай губэрні ў сялянскай сям’і. Скончыў плянава-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага інстытуту народнай гаспадаркі імя В. Куйбышава. У 1940 годзе прызваны ў армію, служыў інструктарам-літаратарам дывізійнай газэты, удзельнічаў у баях на фронце і партызанскай барацьбе на Клічаўшчыне[1].

Пасьля вайны працаваў адказным сакратаром у рэдакцыі магілёўскай абласной газэты «За Радзіму». Узначальваў літаратурнае аб’яднаньне «Прыдняпроўе» пры абласной газэце, працаваў над рукапісам свайго раману «Згуртаванасьць» пра партызанскі рух на Магілёўшчыне, удзельнікам якога быў. Пасьля пераезду ў Менск працаваў адказным сакратаром часопісу «Полымя», галоўным рэдактарам газэты «Літаратура і мастацтва» (1957—1959). У 1959—1972 гадох займаў пасаду адказнага сакратара праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР, затым заснаваў і ўзначаліў як дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972—1979).

Памёр 20 красавіка 1979 году ў Менску.

Remove ads

Творчасьць

У 1938 годзе ў часопісе «Полымя рэвалюцыі» надрукавана першае апавяданьне «На граніцы». У 1951 годзе выйшаў раман «Згуртаванасць», прысьвечаны барацьбе беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1962 годзе пераклаў на беларускую мову зборнік апавяданьняў В.Рошкі «Што мае вочы бачылі». У 1963 годзе выйшаў зборнік «Пошукі скарбаў», у які ўвайшлі найлепшыя апавяданьні пісьменьніка. У 1975 годзе пераклаў на беларускую мову аповесьць М.Прыляжаевай «Жыцьцё Леніна». У 1976 годзе выйшаў нарыс «Дарога барацьбы», які ўвайшоў у зборнік «Іх справы золатам гараць». У 1978 годзе выйшаў зборнік прозы «Дыханьне агню», у якім ў апавяданьнях і нарысах пісьменьнік услаўляў сваіх сучасьнікаў, занятых мірнай працай.

Remove ads

Творы

  • «На граніцы» (1938),
  • «Згуртаванасьць» (1951),
  • «Пошукі скарбаў» (1963),
  • «Дарога барацьбы» (1976),
  • "Дыханьне агню (1978).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads