Мікола Чураба
беларускі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міко́ла (Мікала́й Дзьмі́трыевіч) Чура́ба (6 студзеня [ст. ст. 24 сьнежня 1913] 1914, Менск — 29 студзеня 1998, Берасьце) — беларускі мастак.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Бацька Дзьмітры Васілевіч — галоўны бугальтар на пошце, маці сьпявала ў царкоўным хоры. У 1919 ці 1920 сям’я пераехала ў Клімавічы, дзе Мікола пайшоў у школу. Тут ён пачаў займацца сьпевамі ў прафэсара кансэрваторыі, які гатовы нават быў вучыць бясплатна, бо бацькі Міколы ня мелі на гэта сродкаў.
Тым ня меней, скончыўшы ў 1930 клімавіцкую сямігодку, Мікола Чураба паступіў у Віцебскі мастацкі тэхнікум, а ў 1933 — у Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава, дзе вучыўся ва Ўладзімера Фаворскага, Паўла Паўлінава, Канстанціна Істоміна. Сваю дыплёмную працу — ілюстрацыі да раману Мікалая Астроўскага «Народжаныя бурай» — выканаў у тэхніцы літаграфіі.
У 1940, па сканчэньні інстытуту, быў накіраваны на працу ў Беласток, дзе савецкая ўлада стварала мастацкі тэхнікум. Вёў мастацкія заняткі ў доме творчасьці, што па рынку Касьцюшкі.
З пачаткам нямецка-савецкай вайны даводзілася зарабляць пілаваньнем дроваў, уборкай збожжа, капаньнем бульбы. Сьпяваў у хоры пры Беларускім камітэце ў Беластоку, быў адным зь лепшых ягоных тэнараў. Хор выконваў беларускія народныя песьні, езьдзіў па ўсёй Беласточчыне, 3 лютага 1943 року выступаў у Пружане. Тут Мікола Чураба і пазнаёміўся з Тацянай Утгаф, свай будучай жонкай[1]. 19 траўня 1943 яны зьвянчаліся ў Прачысьценскай царкве[2] і засталіся жыць у Пружане.
Па вайне Мікола працаваў настаўнікам рысунку ў пружанскай школе, а ў 1946 сям’я пераехала ў Берасьце. Тут мастак уладкаваўся ў Дом народнай творчасьці і ў мастацкія майстэрні, адразу арганізаваў першую абласную выставу народнай творчасьці. Сьпяваў у царкоўным хоры.
Сябра Саюзу мастакоў СССР з 1947 року.
У 1966—1982 — выкладчык (з 1972 дацэнт) Берасьцейскага інжынэрна-будаўнічага інстытута.
Remove ads
Творчасьць
Працаваў у станкавым жывапісе ў жанрах карціны, партрэту, пэйзажу.
Вядомыя творы: «Док рыбкалгаса» (1937), трыптых «Абарона Берасьцейскай крэпасьці» (1949), «Маё роднае Берасьце» (1958), «Якуб Колас у дзяцінстве» (1959), «Партрэты герояў Берасьцейскай крэпасьці» (1965).
Таксама працаваў у станкавай і кніжнай графіцы, м. інш. аздабляў «Новую зямлю» Якуба Коласа (1958).
Працы Міколы Чурабы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі, краязнаўчых музэях у Берасьці й Пінску, у прыватных калекцыях.
Remove ads
Крыніцы і заўвагі
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads