Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт

вну ў Берасьці (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Берасьцейскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт
Remove ads

Берасьце́йскі дзяржа́ўны тэхні́чны ўнівэрсытэ́т (БрДТУ) — вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў красавіку 1966 году ў Берасьці. Навучаньне дзённае (4 гады) і завочнае (5 гадоў). Асьпірантура з 1991 году. Мае 3 навукова-дасьледныя лябараторыі: 1) пульсавальнага гарэньня («Пульсар»), 2) будаўнічых канструкцыяў; 3) саманапружаных канструкцыяў[2]. На 2016 г. ажыцьцяўляўся набор на 27 спэцыяльнасьцяў, зь іх у магістратуру і асьпірантуру на 14 з прысваеньнем адпаведна званьняў магістраў і кандыдатаў тэхнічных, фізыка-матэматычных і эканамічных навук. На 2015 г. бібліятэка ВНУ мела плошчу 1710 м² і 3 чытальні на 290 месцаў (1-ы і 5-ы корпусы), налічвала 432 тыс. асобнікаў выданьняў.

Хуткія факты Заснаваны, Тып ...
Remove ads

Факультэты

На 2016 г. унівэрсытэт меў у сваім складзе 8 факультэтаў, у тым ліку завочнага навучаньня і даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, а таксама Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.

  • Будаўнічы. Заснаваны 14 верасьня 1967 году. Месьціцца ў галоўным корпусе па вул. Маскоўская, д. 267. Рыхтуе архітэктараў, добраўпарадкавальнікаў будынкаў і тэрыторыяў, інжынэраў дарог, праектавальнікаў і рэстаўратараў будынкаў, тэхнолягаў будаўнічай вытворчасьці і экспэртаў нерухомасьці. Мае 10 катэдраў: 1) архітэктурнага праектаваньня і рысунка; 2) архітэктурных канструкцыяў; 3) будаўнічай мэханікі; 4) будаўнічых канструкцыяў; 5) геатэхнікі і транспартных камунікацыяў; 6) замежных моваў па тэхнічных спэцыяльнасьцях; 7) тэхналёгіі будаўнічай вытворчасьці; 8) тэхналёгіі бэтона і будаўнічых матэрыялаў; 9) фізычнага выхаваньня і спорту; 10) эканомікі і арганізацыі будаўніцтва.
  • Інавацыйнай дзейнасьці, кіраваньня і фінансаў. Створаны ў 1999 годзе. Знаходзіцца ў корпусе № 7 па вул. Дзяржынскага, д. 22. Выпускае інжынэраў водазабесьпячэньня, інфарматыкаў, мэнэджараў, рахункаводаў і эканамістаў. Мае 1 катэдру: кіраваньня, эканомікі і фінансаў.
  • Інжынэрных сыстэмаў і экалёгіі (раней — гідрамэляратыўны). Заснаваны ў 1971 годзе. Месьціцца ў галоўным корпусе. Рыхтуе інжынэраў ацяпленьня і каналізацыі, мэліяратараў і прыродаахоўнікаў. Мае 5 катэдраў: 1) водазабесьпячэньня, водаадвядзеньня і водных рэсурсаў; 2) інжынэрнай экалёгіі і хіміі; 3) накрэсьлівальнай геамэтрыі і інжынэрнай графікі; 4) прыродаўпарадкаваньня; 5) цеплагазазабесьпячэньня.
  • Машынабудаўнічы (да 15 жніўня 2005 г. — электронна-мэханічны). Створаны ў 1984 годзе. Месьціцца ў корпусе № 2 (вул. Маскоўская, д. 267 корп. 2). Рыхтуе аўтаматызатараў вытворчасьці, аўтамэханікаў, мэханікаў харчовай вытворчасьці і машынабудаўнікоў. Мае 6 катэдраў: 1) аўтаматызацыі тэхналягічных працэсаў і вытворчасьці; 2) гуманітарных навук; 3) машыназнаўства; 4) супраціву матэрыялаў і тэарэтычнай мэханікі; 5) тэхналёгіі машынабудаваньня; 6) тэхнічнай эксплюатацыі аўтамабіляў.
  • Эканамічны. Заснаваны 1 лютага 1995 году. Месьціцца ў галоўным корпусе. Выпускае аўдытараў, бухгальтараў, лягістыкаў, маркетолягаў, мэнэджараў і эканамістаў. Мае 6 катэдраў: 1) бухгальтарскага ўліку, аналізу і аўдыту; 2) замежных моваў эканамічных спэцыяльнасьцяў; 3) інфарматыкі і дастасоўнай матэматыкі; 4) мэнэджмэнту; 5) сусьветнай эканомікі, маркетынга і інвэстыцыяў; 6) эканамічнай тэорыі і лягістыкі.
  • Электронна-інфармацыйных сыстэмаў. Створаны 25 жніўня 2005 году. Месьціцца ў корпусе № 2. Рыхтуе інжынэраў радыётэхнікі, праграмістаў і сыстэматэхнікаў. Мае 4 катэдры: 1) вышэйшай матэматыкі; 2) электронна-вылічальных машынаў і сыстэмаў; 3) інтэлектуальных інфармацыйных тэхналёгіяў; 4) фізыкі.
Remove ads

Мінуўшчына

Пры заснаваньні ў красавіку 1966 г. Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут налічваў 32 выкладнікі і 440 студэнтаў, зь іх 330 дзённага навучаньня і 110 — вечаровага. У 1969 г. лік выкладнікаў вырас да 186 чалавек пры 2700 студэнтах на 4 курсах, зь іх 1960 (72,6%) на дзённым аддзяленьні, 480 (17,8%) — на вечаровым і 260 (9,6%) — на завочным. У 1970 г. лік навучальнай і навуковай літаратуры ў бібліятэцы ВНУ перавысіў 100 тыс. асобнікаў.

У 1997 г. стварылі электронны каталёг бібліятэкі. У 1998 г. у 5-м корпусе (эканамічны факультэт) адчынілі 2 дадатковыя чытальні. На сакавік 2012 г. унівэрсытэт выпусьціў за 45 гадоў свайго існаваньня каля 25 тыс. адмыслоўцаў. На 7 факультэтах навучаліся звыш 10 тыс. студэнтаў, зь іх 190 замежных (2%; Кітай, Нігерыя, Туркмэністан, Шры-Ланка)[3]. На 1 сьнежня 2013 г. унівэрсытэт налічваў 10139 студэнтаў, зь іх 5259 (51,9%) на дзённым навучаньні, 2725 (26,9%) — на завочным, 436 (4,3%) — у інстытуце павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, 231 (2,3%) — на факультэце даўнівэрсытэцкай падрыхтоўкі, 83 (0,8%) — у магістратуры.

2020—2021 годы

Рэктар Аляксандар Драган(be), які падтрымаў студэнтаў унівэрсытэта падчас акцыяў пратэсту ў Беларусі, быў вызвалены ад займанай пасады 20 кастрычніка 2020 году[4]. Новым рэктарам быў прызначаны доктар тэхнічных навукаў, дацэнт Аляксандар Бахановіч[5].

28 кастрычніка 2020 году 9 студэнтаў будаўнічага факультэту й факультэту электронна-інфармацыйных сыстэмаў былі адлічаныя за г. зв. «парушэньне грамадзкага парадку»[6]. Дакладная запіска на адлічэньне студэнтаў была падпісана прарэктарам унівэрсітэту Натальляй Ялавой(be)[7]. Адна скарга на незаконнае адлічэньне дайшла да суда[8].

29 кастрычніка звольнілася юрысконсульт БрДТУ Вольга Аўдзяйчук, бо не хацела падпісваць загад аб адлічэньні студэнтаў, да якога ў жанчыны паўсталі справядлівыя пытаньні[9]. Начальніца юрыдычнага аддзелу Тацьцяна Крывушчанка таксама сышла з пасады ў знак пратэсту супраць нелегітымнага загаду, як і некаторыя іншыя выкладчыкі ўнівэрсытэту[10].

Дзеяньні кіраўніцтва ўнівэрсытэту былі асуджаныя на міжнародным узроўні[11][12]. 21 чэрвеня 2021 году рэктар Аляксандар Бахановіч, прызначаны на пасаду Аляксандарам Лукашэнка, быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[13]. Паводле рашэньня ЭЗ, Бахановіч «нясе адказнасьць за рашэньне адміністрацыі ўнівэрсытэту адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасьля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 году адлічаць студэнтаў унівэрсытэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту й страйках — рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й падтрымку рэжыму Лукашэнкі[14].

Remove ads

Рэктары

  • Ігар Белагорцаў (1966—1980)
  • Леанард Коршун (1980—1995)
  • Уладзіслаў Фёдараў (1995—2002)
  • Пётар Пойта (2002—2018)
  • Аляксандар Драган(be) (2018—2020)
  • Аляксандар Бахановіч (2020—2023)
  • Сяргей Каспяровіч (з 2023)

Выпускнікі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads