Мікіта Баранок
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікі́та Андрэ́евіч Барано́к (нар. 31 сакавіка 2004 году) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага МЛ (у арэндзе з расейскага «Акрону»). Сын беларускага футбаліста і трэнэра Андрэя Баранка.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Займаўся футболам у акадэміі АБФФ, а ўлетку 2021 году далучыўся да «Віцебска», дзе стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 году стаў зьяўляцца ў асноўнай камандзе. 13 траўня 2022 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе, калі адгуляў усе 90 хвілінаў у матчы супраць «Гомлю» (1:1) і адзначыўся голам. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У студзені 2023 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр», склаўшы трохгадовую дамову[4][5]. У салігорскім клюбу спачатку заставаўся на лаве запасных ці нават па-за заяўкай. Сталае месца ў асноўным складзе здабыў толькі з восені. Улетку 2024 году гулец далучыўся да расейскага «Акрону»[6], які толькі ўпершыню прабіўся ў Прэм’ер-лігу. У складзе каманды выступаў толькі ў матчах Кубка Расеі. У студзені 2025 году на правах арэнды вярнуўся ў Беларусь, стаўшы футбалістам віцебскага МЛ[7].
Міжнародная
У верасьні 2022 году гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 16 лістапада 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Ірану (3:0) і быў заменены ў другім тайме. У тым матчы таксама адзначыўся голам.
Remove ads
Дасягненьні
«Шахцёр»:
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2023
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads