Мікіта Мятліцкі
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікі́та Мятлі́цкі (нар. 6 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабронца.
Remove ads
Кар’ера
Пачынаў футбольную кар’еру ў РУАР. У пэрыяд з 2012 па 2013 гады быў у структуры барысаўскага БАТЭ. Пазьней таксама прайшоў моладзевыя каманды «Менску» і менскага «Дынама». У складзе апошняга з памянёных клюбаў у 2014 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Беларусі сярод дублёраў. У пачатку 2015 году стаў гульцом «Смаргоні», у складзе якой дэбютаваў 19 красавіка 2015 году ў матчы супраць «Кобрыня». У ліпені 2015 году пакінуў клюб.
У жніўні 2015 году далучыўся да менскіх «Крумкачоў», але за каманду згуляў усяго толькі 5 матчаў, ня даўшы рады. У выніку ў ліпені 2016 году зышоў з каманды. Неўзабаве далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[4]. Дэбютны матч за новую дружыну згуляў 29 ліпеня 2016 году супраць гарадзенскага «Нёмана». За гэты клюб таксама шмат не гуляў, пакінуўшы каманду па заканчэньні сэзону.
У 2017 годзе пачаў выступаць у «Чысьці»[5], дзе таксама гуляў ягоны бацька Мікалай Мятліцкі, а галоўным трэнэрам быў старэйшы брат Дзяніс Мятліцкі. Разам з клюбам прабіўся ў Першую лігу. Хутка замацаваўся ў клюбе і стаў адным з ключавых гульцоў. У 2020 годзе прыяднаўся да «Маладэчна-2018». У 2022 годзе ўзмоцніў склад другалігавага «Юні».
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads