Мікіта Рочаў
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікіта Рочаў (нарадзіўся 6 лістапада 1992 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Ураджэнец беларускага гораду Ліды. Калі Рочаву было 6 гадоў, ён поруч з бацькамі пераехаў у Маскву, дзе пачаў займацца футболам у СДЮШАР-76. У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, стаўшы гульцом дубля барысаўскага БАТЭ. У ліпені 2012 году разам зь Яўгенам Шыкаўкам быў аддадзены ў арэнду першалігаваму «Полацку»[2], а ў сакавіку 2013 году, па заканчэньні кантракту з БАТЭ, падпісаў трохгадовае пагадненьне з «Слуцкам»[3].
У складзе «Слуцку» атрымаў перамогу ў Першай лізе ў сэзоне 2013 году, аднак замацавацца ў складзе ня здолеў. У сакавіку 2014 году абаронца быў аддадзены ў арэнду «Іслачы»[4], дзе стаў гульцом асноўнага складу. У лютым 2015 году, скасаваўшы кантракт з «Слуцкам»[5], стаў гульцом «Іслачы» на трывалай аснове і дапамог клюбу выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт зь «Іслаччу»[6]. У Найвышэйшай лізе працягваў гуляць у асноўным складзе на пазыцыі левага (часам правага) абаронцы.
У студзені 2017 году пакінуў «Іслач»[7], аднак пасьля няўдалага прагляду ў «Слуцку» вярнуўся ў каманду і ў сакавіку склаў новае пагадненьне[8]. У жніўні 2017 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў кантракт зь «Іслаччу»[9] і неўзабаве стаў гульцом «Ліды»[10]. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў лідзкі клюб[11].
У сакавіку 2018 году далучыўся да латвійскага клюбу «Валміера», аднак пазьней вярнуўся ў Беларусь і стаў гульцом «Чысьці»[12]. У ліпені 2018 году перайшоў у славацкі клюб «Партызан» з Бардзеёва[13]. Пакінуў «Партызан» у студзені 2020 году[14]. У сакавіку 2020 году стаў гульцом бабруйскай «Белшыны», а ў ліпені пакінуў клюб і перайшоў у «Крумкачы»[15], дзе пачаў выходзіць пераважна ў стартавым складзе. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з сталічным клюбам[16]. У сэзоне 2021 году ўжо радзей зьяўляўся на полі. Па заканчэньні сэзону 2021 году пакінуў «Крумкачы».
Міжнародная
У 2012—2013 гадах гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads