Мілан Бараш
чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мілан Бараш (па-чэску: Milan Baroš; нар. 28 кастрычніка 1981 году, Валашксе-Мэзіржычы, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі нападніка. Былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі. Добра вядомы сваёй прамым стылем гульні, хуткасьцю й дрыблінгам.
У сэзоне 2008—2009 гадоў Бараш забіў 20 галоў у розыгрышы Турэцкай супэрлігі, што зьяўляецца самым вялікім паказчыкам сярод усіх розыгрышаў турэцкага чэмпіянату. Зьяўляецца ляўрэатам Залатой буцы на чэмпіянаце Эўропы 2004 году, дзе ён забіў 5 галоў. Раней абараняў колеры такіх клюбаў, як «Лівэрпул», «Астан Віла» й «Алімпік» (Ліён).
Remove ads
Біяграфія
Выступаў за клюбы «Банік» (Острава), «Лівэрпул» і «Астан Віла». У студзені 2008 году на правах арэнды перайшоў у «Портсмут». 26 жніўня 2008 году Бараш падпісаў трохгадовы кантракт з стамбульскім клюбам «Галатасарай».
Дасягненьні
«Лівэрпул»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2003
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2005
«Алімпік» Ліён:
- Чэмпіён Францыі: 2007
«Портсмут»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2008
«Галатасарай»:
- Чэмпіён Турэччыны: 2012
«Млада Болеслаў»:
- Уладальнік Кубка Чэхіі: 2016
Чэхія:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2004
Асабістае жыцьцё
Жанаты на Тэрэзе Франкавай[4]. 1 верасьня 2009 году ў сужанцаў нарадзіўся сын Патрык.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads