Мілан Пэтржэла

чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мілан Пэтржэла (па-чэску: Milan Petržela; нар. 19 чэрвеня 1983 году, Прага, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Славацка» і былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Мілан зьяўляецца выхаванцам клюбу «Дрновіцэ». У 2003—2006 гадох выступаў за клюб «Славацка». У 2006 годзе перайшоў у праскую «Спарту» й адразу быў аддадзены ў арэнду ў «Ябланец», зь якім дайшоў да фіналу Кубка Чэхіі. У сэзоне 2007—2008 гадоў Пэтржэла правёў за «Спарту» толькі адзін матч й па заканчэньні сэзону расстаўся з камандай, стаўшы гульцом клюбу «Вікторыя» з Пльзені. У сэзоне 2009—2010 гадоў Мілан Пэтржэла зноўку гуляў у фінале Кубка Чэхіі й спрыяў перамозе «Вікторыі» (2:1), адкрыўшы лік у матчы. У наступным сэзоне паўабаронца у складзе «Вікторыі» стаў чэмпіёнам Чэхіі. 4 ліпеня 2012 году Пэтржэла падпісаў трохгадовы кантракт зь нямецкім клюбам «Аўгсбург»[4]. Пасьля няўдалага сэзону ў табары клюбу «Аўгсбург» Мілан вярнуўся ў родную «Вікторыю».

Міжнародная

За нацыянальную зборную Чэхіі Пэтржэла дэбютаваў 12 кастрычніка 2010 году ў выязным матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Ліхтэнштайну. У далейшым у рамках адборачнага турніру паўабаронца згуляў яшчэ толькі адзіны матч на выезьдзе супраць зборнай Шатляндыі, аднак быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Эўропы.

Remove ads

Дасягненьні

«Вікторыя»:

«Славацка»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads