Мілаш Зэман

чэскі палітык, першы ўсеагульна абраны прэзыдэнт Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мілаш Зэман
Remove ads

Мі́лаш Зэ́ман (па-чэску: Miloš Zeman, Аўдыё ˈmɪloʃ ˈzɛman ; * 28 верасьня 1944, Колін, Пратэктарат Багеміі і Маравіі) — чэскі палітык, першы ўсеагульна абраны прэзыдэнт Чэхіі (2013). Раней займаў пасады прэм’ер-міністра (1998—2002), старшыні Палаты прадстаўнікоў чэскага парлямэнту (1996—1998). На пасадзе кіраўніка Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1990-я ператварыў яе ў адну з найбуйнейшых партыяў Чэхіі.

Хуткія факты Прэзыдэнт Чэхіі, Прэм’ер-міністар ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Мілашавы бацькі разьвяліся, калі таму было два гады. Выхаваньнем займалася маці, настаўніца па спэцыяльнасьці. Пасьля скончыў школу ў родным месьце і ў 1965 паступіў у Вышэйшую эканамічную школу ў Празе, якую скончыў у 1969[2].

У часе Праскай вясны 1968 Зэман стаў сябрам Камуністычнай партыі, аднак у 1970 быў выключаны зь яе за нязгоду з пактам пра ўварваньне ў Чэхаславаччыну[3]. Таксама пазбавіўся працы і больш за дзесяць гадоў працаваў у спартовай арганізацыі Sportpropag (1971—1984). У 1984 уладкаваўся ў кампанію Agrodat, зь якой быў звольнены ў 1989 за свой крытычны артыкул «Prognostika a přestavba» (Прагназаваньне і аднаўленьне)[2].

Улетку 1989 ягоны крытычны камэнтар на Чэхаславацкім тэлебачаньні, датычны нездавальняючага стану чэхаславацкай эканомікі, выклікаў скандал, а ў часе Аксамітнай рэвалюцыі ён стаў адным зь лідэраў Грамадзянскага форуму[4].

У красавіку 2001 Мілаш Зэман пакінуў пасаду старшыні партыі і пераехаў на адпачынак у Высачынскі край. У 2003 вылучаўся на выбарах прэзыдэнта, аднак саступіў Вацлаву Кляўсу з-за разьяднанасьці сваё партыі. Пасьля гэтага Зэман стаў жорстка крытыкаваць кіраўнікоў сацыял-дэмакратаў. 21 сакавіка 2007 з-за канфлікту зь лідэрам сацыял-дэмакратычнай партыі Іржы Пароўбэкам пакінуў партыю.

У 2013 року ўзяў удзел у першых усеагульных выбарах прэзыдэнта Чэскай рэспублікі, у другім туры перамогшы Карэла Шварцэнбэрга. У паўнамоцтвы ўступіў 8 сакавіка 2013.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads