Вацлаў Гавэл
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вацлаў Гавэл (па-чэску: Václav Havel; 5 кастрычніка 1936 — 18 сьнежня 2011) — чэскі драматург, публіцыст, грамадзкі дзяяч і палітык. Апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны й першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі.
Remove ads
Біяграфія
У 1951 годзе скончыў васьмігадовую школу, у 1955 годзе — вячэрнюю гімназію. Працаваў хімікам-лябарантам, вучыўся ў Чэскім політэхнічным інстытуце, служыў у войску. З 1959 году працаваў рабочым сцэны, адміністратарам у праскіх тэатрах АВС і на На Забрадлі. Актыўна ўдзельнічаў у Праскай вясне 1968 году, належаў да групы дысыдэнтаў у камуністычнай Чэхаславаччыне, быў адным з заснавальнікаў грамадзкага руху «Хартыя 77».
Тры разы сядзеў у турме за палітычныя перакананьні. Ляўрэат міжнароднай прэміі Эразма Ратэрдамскага (1986), прэміі Ульфа Пальмэ (1989).
З 29 сьнежня 1989 па 20 ліпеня 1992 — прэзыдэнт Чэха-Славацкай Фэдэратыўнай Рэспублікі. З 2 лютага 1993 па 2 лютага 2003 году — прэзыдэнт Чэскай Рэспублікі.
Памёр 18 сьнежня 2011 году ў сваім доме на паўночным усходзе ад Прагі ў выніку ўскладненьняў, выкліканых працяглай хваробай[9][10].
Remove ads
Творы
- 1961 «Аўтаспын»
- 1965 «Паведамленьне»
- 1964 «Сьвята ў садзе»
- 1965 «Антыкоды» — зборнік нетрадыцыйнай паэзіі
- 1968 «Цяжка засяродзіцца»
- 1975 «Аўдыенцыя»
- 1975 «Вэрнісаж»
- 1976 «Гатэль у гарах»
- 1978 «Пратэст»
- 1978 «Дужасьць нядужых» — эсэ
- 1983 «Праблема»
- 1985 «Спакуса»
- 1987 «Рэканструкцыя»
- 1980 «Лісты да Вольгі» — кнігі пісьмаў
На беларускую мову творы В. Гаўла перакладалі Лявон Баршчэўскі («Сьвята ў садзе»), Ірына Шаблоўская («Аўдыенцыя»), Сяргей Сматрычэнка («Пратэст»). У 2014 г. у Менску выйшла кніга выбраных эсэ Гаўла «Жыцьцё ў праўдзе», перакладзеных Сяргеем і Юліяй Сматрычэнкамі з прадмовай Баршчэўскага.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads