Мілаш Рніч

сэрбскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мі́лаш Рніч (па-сэрбску: Милош Рнић / Miloš Rnić; нар. 24 студзеня 1989 году, Бялград, Югаславія) — колішні сэрбскі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Цягам пяці сэзонаў (2007—2012) выступаў за клюб трэцяга сэрбскага дывізіёну «Раднічкі», пасьля перайшоў у клюб наймацнейшага дывізіёну «Нові Пазар», стаўшыся там асноўным абаронцам. У студзені 2013 перайшоў у ФК «Менск»[2]. У складзе «Менску» гуляе звычайна на пазыцыі левага абаронцы, дзе чаргаваўся зь Юрыем Астравухам. 8 жніўня 2013 году ў адказным матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы супраць «Сэнт-Джонстану» адзначыўся голам, які дазволіў «Менску» прайсьці ў наступны раўнд. У студзені 2014 году падоўжыў кантракт зь менскім клюбам[3]. У канцы ліпеня 2014 году кантракт зь «Менскам» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[4]. У жніўні 2014 году падпісаў кантракт з клюбам «Доньі Срэм»[5], але хутка перабраўся ў клюб «Раднічкі» з Крагуевацу[6].

Remove ads

Дасягненьні

«Менск»:

Сям’я

2 чэрвеня 2013 году на радзіме ажаніўся з Этай Веліч, зь якой сябравалі 3 гады.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads