Юры Астравух

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Юры Астравух
Remove ads

Ю́ры Астраву́х (нар. 21 студзеня 1988 году, Ліда, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Юры пачаў кар’еру ў клюбе «Ліда», якая базуецца ў ягоным родным горадзе. Празь нейкі час перайшоў у склад клюбу БАТЭ. У складзе барысаўчанаў не замацаваўся, таму аддаваўся ў арэнды. У найвышэйшай лізе праводзіў матчы за «Савіт», «Белшыну», «Тарпэда» (Жодзін). У 2011 годзе стаў гульцом рэчыцкага «Ведрыча-97», дзе стаў асноўным гульцом. У студзені 2012 году перайшоў у «Менск» і неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе на пазыцыі левага абаронцы. У сэзоне 2013 году чаргаваўся на гэтай пазыцыі зь Мілашам Рнічам, часам выкарыстоўваўся ў якасьці левага паўабаронцы.

У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт зь менскім клюбам[3]. У першай палове сэзону 2014 году звычайна выходзіў на замену, а пасьля зыходу з каманды Мілаша Рніча ўлетку 2014 году замацаваўся на пазыцыі левага абаронцы. У сьнежні 2014 году стала вядома аб тым, што Астравух застанецца ў «Менску» на наступны сэзон[4], які распачаў асноўным левым абаронцам, але потым нярэдка выкарыстоўваўся і ў паўабароне.

14 сьнежня 2015 году падпісаў кантракт зь менскім «Дынама»[5]. У складзе дынамаўцаў спачатку гуляў у асноўным складзе (на пазыцыі левага абаронцы або паўабаронцы), але з жніўня ўжо рэдка зьяўляўся на полі. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[6]. У сэзоне 2017 году выходзіў у стартавым складзе, толькі ў канцы сэзону страціў месца ў асноўным складзе. У сьнежні 2017 году падпісаў новы кантракт зь менчукамі[7].

У жніўні 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Дынама»[8] і неўзабаве вярнуўся ў «Менск»[9], дзе стаў гульцом пачатковага складу. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт зь «мяшчанамі»[10]. У сэзоне 2019 году амаль не гуляў праз траўмы, у 2020 годзе вярнуў месца ў асноўным складзе. У сэзоне 2021 году быў капітанам каманды, але зьяўляўлся на полі нерэгулярна, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных ці па-за складам. У сьнежні 2021 году па заканчэньні кантракту пакінуў сталічны клюб[11].

З студзеня 2022 году пачаў трэнавацца з «Слуцкам» і ў лютым узгодніў кантракт з клюбам[12]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы случакоў. У лютым 2023 году падоўжыў кантракт з слуцкім клюбам[13], аднак праз забарону Міністэрства спорту і турызму ня трапіў у заяўку «Слуцка» на сэзон і ня браў удзелу ў афіцыйных матчах. Некаторы час працягваў трэнавацца з камандай, аднак пазьней пакінуў клюб[14].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, у тым ліку трапіў на чэмпіянат Эўропы 2011 году ў Даніі, аднак на полі не зьяўляўся.

Remove ads

Дасягненьні

БАТЭ:

«Дынама» Менск:

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads