Міла Ёвавіч

акторка ЗША ўкраінскага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia

Міла Ёвавіч
Remove ads

Міла Ёвавіч (поўнае імя Міліца Ёвавіч; па-ангельску: Milla Jovovich, нар. 17 сьнежня 1975, Кіеў) — амэрыканская акторка, сьпявачка, мадэль і мадэльер украінскага паходжаньня.

Remove ads

Жыцьцяпіс

Яе маці Галіна Логінава пазнаёмілася з бацькам Багданам Ёвавічам (сэрбам паводле паходжаньня) у Кіеве, калі ён вучыўся на лекара-тэрпэўта ў Кіеўскім мэдычным інстытуце па праграме навучаньня для замежных студэнтаў[4][5]. Маці, Галіна Логінава, скончыла школу ў Дніпро, потым у 1972 годзе скончыла Усерасейскі дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі, пасьля атрыманьня дыплёму вярнулася ва Ўкраіну і працавала акторкай (1973—1980) на кінастудыі імя Аляксандра Даўжэнкі ў Кіеве[4][5]. Міла Ёвавіч першыя пяць гадоў пражыла ва Ўкраіне, і амаль адзін год хадзіла ў дзіцячы садок у Дніпро[6], потым жыла з маці ў Кіеве на вуліцы Багамольца[5]. У студзені 1981 году яны эмігравалі з СССР, бацька вымушаны быў зьехаць, бо яму ня далі візу ў СССР. Спачатку сям’я Мілы Ёвавіч жыла ў Лёндане[4], потым у Сакрамэнта, пасьля чаго пераехала ў Лос-Анджэлес (ЗША). Вышэшай адукацыі Міла не атрымала, але кар’еру мадэлі пачала вельмі рана — у адзінаццаць гадоў.

Міла хадзіла ў дзяржаўныя школы ў Лос-Анджэлесе. Яна досыць хутка вывучыла ангельскую мову — за тры месяцы. Але ў школах іншыя дзеці ўсё адно ставіліся да яе варожа, бо яе бацькі былі с Савецкага Саюзу (што было выклікана новым абвастрэньнем у Халоднай вайне). У 1994 годзе бацька быў арыштаваны і асуджаны на 20 гадоў за фінансавыя махлярствы з мэдычнымі страхоўкамі, але правёў у турме толькі пяць гадоў і быў выпушчаны ў 1999 годзе (паводле словаў Мілы, турма пайшла ейнаму бацьку на карысьць і зьмяніла яго ў лепшы бок). Выхаваньнем Мілы і прамоцыяй яе ў шоў-бізнэсе на пачатковым этапе займалася мама, якая шукала ёй магчымасьці ды кантракты.

Акторская кар’ера

У мадэльным бізнэсе з 11 гадоў, спачатку зьявілася на вокладцы італьянскага часопіса «Lei», сфатаграфаванаыя вядомым амэрыканскім фатографам Рычардам Авэданам. Калі рэдактар часопіса даведаўся пра ўзрост мадэлі, ён хутка прыбраў фатаграфію Ёвавіч. Толькі пасьля папярэджаньня Авэдана фатаграфіі былі вернутыя. Праблема выкарыстаньня непаўнагадовых ў шоў-бізнэсе на некалькі месяцаў стала тэмай для абмеркаваньня на амэрыканскіх мэдыя[4]. На гэты момант Міла зьявілася на вокладках 15 часопісаў. Яшчэ пад час вучобы ў сёмым клясе, 12-гадовая Міла кінула школу, каб канчаткова сканцэнтравацца на працы мадэльлю. У 1994 годзе, калі Міле было 19 гадоў, яна атрымала грамадзянства ЗША.

Дэбют Мілы ў кіно адбыўся ў 1988 годзе — яна зьявілася на экране ў фільме «Начны цягнік у Катманду» (студыя Дыснэя). ў ролі малодшай сястры гераіні Шэрылін Фэн у «Зьліцьці двух Месяцаў». Потым здымалася ў такіх кінафільмах, як «Вяртаньне ў Блакітную Лагуну» (1991, галоўная жаночая роля), «Кафс» (1992, галоўная жаночая роля); «Чаплін» (1992, адна з жонак Чарлі Чапліна, Мілдрэд Гарыс); «Ягоная гульня» Спайка Лі (роля прастытуткі). Самымі яркімі можна лічыць ролю Лілу ў фільме «Пяты элемэнт» ды Жаны д’Арк у фільме «Жана д’Арк»; абедзьве стужкі здымаў Люк Бэсон.

Міла Ёвавіч прыняла ўдзел у рэклямнай кампаніі Revlon «Самыя незабыўныя жанчыны сьвету». Яна заключыла кантракты з Hugo Boss, Guess, Calvin Klein; ганарары дасягалі 3 тысячаў даляраў ЗША за дзень[4]. З 1998 году — твар L'Oréal.

У 2000 годзе на адкрыцьці Бэрлінскага кінафэстывалю адбылася прэм’ера новага фільма з удзелам Ёвавіч і Мэла Гібсана — карціны Віма Вэндэрса «Гатэль Мільён даляраў» паводле сцэнару саліста U2 Бона. Карціна атрымала прыз фэстывалю — «Срэбнага мядзьведзя». У 2001 годзе Ёвавіч зьнялася ў камэдыі Бэна Стылера «Узорны самец».

Ёвавіч разам з мадэльлю Кармэн Гоўк зьяўляецца стваральнікам лініі вопраткі «Jovovich-Hawk». У 2004 годзе была самай высокааплочваемай мадэльлю, рэклямуючы касмэтыку L’Oreal. Адпаведна рэйтынгу часопіса Forbes, яе даход склаў 10,5 млн даляраў ЗША (з улікам ганарараў за здымкі ў фільмах). У 2005 годзе Ёвавіч наведала Ўкраіну для ўдзелу ў сьвяткаваньні 80-годзьдзя міжнароднага дзіцячага лягера «Артэк» у Крыме.

У 2002 годзе зьнялася ў стужцы «Сядзіба зла»[7]. Агулам яна зьнялася ў шасьці баевіках «Сядзіба зла» рэжысэра Пола Андэрсана. У сакавіку 2006 году выйшаў трылер «Ультрафіялет». У тым самым годзе адбыўся абмежаваны выпуск крымінальнай драмы «45-ы калібар».

На афіцыйным сайце Ёвавіч было абвешчана пра ўдзел у фільме Пола Вэрговэна «The Winter Queen» паводле рамана Барыса Акуніна. 28 лютага 2007 году Вэрговэн паведаміў, што назва фільма будзе замененая на «Азазэль» — дэман пустыні паводле веры старажытных габрэяў). Новая назва, на ягоную думку, выклікае большую інтрыгу.

У 2009 годзе зьнялася ў эратычнай фотасэсіі для часопіса «Purple Fashion», фатаграфаваў яе Марыё Сарэнта.

У 2010 годзе стала вобразам спэцыяльнай дабрачыннай сумкі ад Tommy Hilfiger, выпушчанай абмежаваным тыражом у дапамогу асацыяцыі Breast Health International. Арганізацыя займаецца праблемамі раку малочнай залозы ў жанчын.

У тым жа годзе зьнялася ў фільме «Выкрутасы», у якім сыграла разам з расейскім акторамі Канстантынам Хабенскім і Іванам Ургантам. Падчас прамоцыі фільма прыняла ўдзел у шоў «Пражэктарпэрысхілтан» (выпуск ад 19 лютага 2011).

У 2011 годзе зьнялася ў фільме Мушкетэры.

У студзені 2019 году на кінафэстывалі «Сандэнс» адбылася прэм’ера фантастычнай мэлядрамы «Райскія», у якой Міла Ёвавіч сыграла адну з галоўных роляў.

Музычная кар’ера

Зь дзяцінства займалася вакалам і ігрой на фартэпіяна, на электрагітары — з 13 гадоў, а гуказапісам — з 15 гадоў. Усяго Міла запісала два альбомы. У першай — «The Divine Comedy» (1994) — увайшоў запіс украінскай народнай песьні «Ой у гаі пры Дунаі» ў яе выкананьні. У 1993 годзе саўндтрэкам да фільма «Пад кайфам у сумятні» стала яе «Песьня чужынца» (па-ангельску: The alien song). Пачаць музычную кар’еру ёй дапамог Крыс Брэнэр. Ёвавіч адправілася са сваёй групай «Plastic Has Memory» у гастролі па Эўропе і ЗША.

Remove ads

Асабістае жыцьцё

Выйшла замуж у 1992 годзе за Шона Эндруса, які быў партнэрам у фільме «Пад кайфам у сумятні». Тады Эндрусу быў 21 год, а Ёвавіч было толькі 16. Іх шлюб доўга не працягнуўся, і ўсяго праз два месяцы яны разышліся[8]. У другі раз выйшла замуж за Люка Бэсона, які быў старэйшы за яе на 17 гадоў, у Лас-Вегасе — ён лічыў яе сваёй музай. Іх вясельле запомнілася тым, што маладыя прыгнулі з парашутам з самалёта. Але яны разьвяліся ў 1999 годзе. Яе муж — Пол Андэрсан, ажаніліся 22 жніўня 2009. Пара выхоўвае траіх дзяцей — Эвэр Габо Андэрсан (3 лістапада 2007), Дэшэл Ідэн Ёвавіч-Андэрсан (1 красавіка 2015) ды Ошын Ларк Эліят Ёвавіч-Андэрсан (2 лютага 2020). Жыве ў Лос-Анджэлесе і Парыжы[9][10].

У 2017 годзе ёй з-за пагрозы заўчасных родаў зрабілі экстрэны аборт, калі яна была на 5-м месяцы цяжарнасьці.

На сваім афіцыйным сайце Ёвавіч публікуе ўрыўкі зь дзёньніка, у якіх распавядае пра розныя падзеі ў сваім жыцьці. Яна выступае за легалізацыю марыхуаны і зьявілася на вокладцы «High Times». Міла займаецца баявымі мастацтвамі, у тым ліку джыў-джытсу.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads