Крузэйру Бэлу-Арызонці

бразыльскі футбольны клюб з Бэлу-Арызонці From Wikipedia, the free encyclopedia

Крузэйру Бэлу-Арызонці
Remove ads

«Крузэ́йру Эспорчы Клюбі» (па-партугальску: Cruzeiro Esporte Clube) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Бэлу-Арызонці. Не зважаючы на тое, што клюб мае некалькі камандаў у розных відах спорту, футбольная каманда зьяўляецца самай вядомай зь іх. Клюб выступае ў чэмпіянаце Бразыліі, а таксама ў лізе штату Мінас-Жэрайс. «Крузэйру» вядомы як адзін з клюбаў Бразыліі, які ніколі не пакідаў найвышэйшую лігу чэмпіянату краіны.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Перад матчам каманды супраць «Фламэнгу» ў 1923 годзе.

Гісторыя «Крузэйру» бярэ свой пачатак з італьянскай супольнасьці[3] з Бэлу-Арызонці і іхняга жаданьня стварыць футбольны клюб. Падобна італьянцам з Сан-Паўлу, якія заснавалі клюбу «Палестра Італія», які на сёньня вядомы як «Палмэйрас», жыхары Бэлу-Арызонці таксама займелі ўласны клюб у Мінас-Жэрайсе. На фабрыцы спартовых тавараў і абутку Аўгустынэ Раньеры, разьмешчанай на вуліцы Каэтэс, было пастаноўлена, што наваствораны клюбу мусіць стварыць добрую канкурэнцыю іншым буйным клюбам рэгіёну, як то «Атлетыку Мінэйру», «Амэрыка Мінэйру» і «Ейл». Новы клюб быў названы як «Палестра Італія», а дата ягонага нараджэньні лічыцца ад 2 студзеня 1921 году[4]. На сустрэчы прысутнічалі 95 заснавальнікаў, якія прадставілі эмблему і форму, якія спасылаліся на італьянскія колеры. Іншай пастановай сталася тое, што гульцом клюбу мусіць быць толькі прадстаўнік італьянскай супольнасьці. Першым прэзыдэнтам быў абраны Аўрэлію Ночэ[4].

Thumb
«Крузэйру» ў 1971 годзе.

«Палестра» таксама вылучалася тым, што ў ейным складзе былі прадстаўнікі працоўнай клясы Бэлу-Арызонці, у адрозьненьне ад «Атлетыку» і «Амэрыкі», у якіх склад уваходзілі студэнты каледжаў з уплывовых і заможных сем’яў гораду[4]. Ідэя стварэньня клюбу паспрыяла разьвіцьцю футболу ў горадзе, бо іншая каманда «Ейл» перажывала адміністрацыйны крызіс. Гэтая каманда таксама мела сувязі з італьянскай супольнасьцю, а праз спрэчкі знутры каманды шэраг гульцоў далучыўся да «Палестры»[5][6]. Да 1925 году клюб дазваляў станавіцца футбалістамі каманды толькі італьянскім мужчынам, не зважаючы на тое, што іншыя дружыны краіны ўжо бралі ў свае шыхты людзей усіх колераў скуры і этнічных групаў[7].

«Палестра» дэбютавала на стадыёне Праду Мінэйру зь перамогі зь лікам 2:0 у таварыскім матчы 3 красавіка 1921 году супраць каманды з Нова-Лімы. Тая каманда фактычна аб’яднала гульцоў зь дзьвюх каманд гораду, як то «Віла-Новы» і «Палмэйрасу», яшчэ адной каманды з Нова-Лімы[8]. Аднак першы афіцыйны матч «Палестры» быў згуляны супраць «Атлетыку Мінэйру», які скончыўся на карысьць прадстаўнікоў італьянскай дыяспары зь лікам 3:0[9]. У студзені 1942 году Бразылія ўступіла ў Другую сусьветную вайну[10], і фэдэральны ўрад пастанавіў усталяваць забарону на выкарыстаньне тэрмінаў варожых краінаў у арганізацыях і ўстановах. Такім чынам, клюб больш ня мог менавацца «Палестра Італія». Назва была зьмененая на «Палестра Мінэйру». Тым ня менш, гэтага было не дастаткова. Прыкладна праз шэсьць месяцаў прэзыдэнт Энэс Сіру Поні склікаў агульны сход на 7 кастрычніка і прапанаваў назву «Іпіранга». Паміж 3 і 7 кастрычніка мясцовыя СМІ апублікавалі новую назву, разьлічваючы, што яна будзе ўхваленая. На сходзе кансультанты і сябры клюбу захавалі прафэсійную сыстэму і ўхвалілі зьмену назвы і колераў клюбу. Былі прапанаваныя назвы «Ейл» і «Іпіранга», але новай назвай была абраная «Крузэйру» у гонар найбуйнейшага сымбалю Бразыліі — сузор’я Крыж.

Remove ads

Дасягненьні

Thumb
Першая эмблема клюбу.
1966, 2003, 2013, 2014
  • Кубак Бразыліі: 6
1993, 1996, 2000, 2003, 2017, 2018
  • Чэмпіён штату Мінас-Жэрайс: 39
1926, 1928, 1929, 1930, 1940, 1943, 1944, 1945, 1956, 1959
1960, 1961, 1965, 1966, 1967, 1968, 1969, 1972, 1973, 1974
1975, 1977, 1984, 1987, 1990, 1992, 1994, 1996, 1997, 1998
2003, 2004, 2006, 2008, 2009, 2011, 2014, 2018, 2019
1976, 1997
  • Міжкантынэнтальны кубак: 1
1976
  • Рэкопа Паўднёвай Амэрыкі: 1
1998
  • Супэркубак Паўднёвай Амэрыкі: 2
1991, 1992
Remove ads

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads