Міра Лукша

беларуская пісьменьніца From Wikipedia, the free encyclopedia

Міра Лукша
Remove ads

Міра (Міраслава Янаўна) Лу́кша (нар. 9 лістапада 1958, Гайнаўка, Польшча) — беларуская пісьменьніца з Польшчы[1].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Псэўданімы ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася 9 лістапада 1958 году ў Гайнаўцы (Польшча). Скончыла філію Варшаўскага ўнівэрсытэту ў Беластоку ў 1985 годзе. 3 1985 году працуе ў беларускім тыднёвіку «Ніва». Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднаньня «Белавежа» і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1997 году. Жыве ў Беластоку альбо пад Белавескай пушчай у вёсцы Баравое Гайнаўскага павету[2]. Робіць у Czasopis[3].

Творчасьць

Thumb
Віктар Швед і Міра Лукша. Польшча, м. Беласток, 2000-ыя гады.

Дэбютавала на старонках газэты «Ніва» ў 1973 годзе[4]. Піша па-беларуску і па-польску. Яе апавяданьне «Жанчына з хвораю рукою» выйшла па-чэску ў «Анталёгіі беларускага апавяданьня» (выдавецтва «Větrné mlýny», 2006) і ў часопісы «Host».

Выдала 18 кніг, сярод якіх кнігі паэзіі «Замова» (1993), «Ёсць» (1994), «Wiersze tutejsze» (2003), «Жывінкі з глыбінкі» (2009), «Пад знакам Скарпіёна» (2011), «Biały stok» (2012), «Падарункі» (2014), «Радаслоў» (2017), «Спеў дрэў» (2017), «Żubr na zebrze» (2018), «Wiersze spod lasu» (2019), а таксама кнігі прозы: «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994), «Бабскія гіаторыі» (2001), «Дзяўчынка і хмарка» (2006), «Гісторыі з белага свету» (2008), «Życie pozagrobowe i inne» (2013), «Гражынка і Грак» (2016)[5].

Remove ads

Бібліяграфія

  • 1992 — «Дзікі птах верабей», проза
  • 1993 — «Замова», паэзія
  • 1994 — «Выспа», проза
  • 1994 — «Ёсьць», паэзія
  • 2001 — «Бабскія гісторыі», проза
  • 2003 — «Wiersze tutejsze», паэзія
  • 2006 — «Дзяўчынка і хмарка», проза
  • 2008 — «Гісторыі з белага сьвету», проза
  • 2009 — «Жывінкі з глыбінкі», паэзія
  • 2011 — «Пад знакам Скарпіёна», паэзія
  • 2013 — «Życie pozagrobowe i inne», проза
  • 2012 — «Biały stok», паэзія
  • 2014 — «Падарункі», паэзія

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads