Міраслаў Гермашэўскі

польскі касманаўт, пілёт From Wikipedia, the free encyclopedia

Міраслаў Гермашэўскі
Remove ads

Мірасла́ў Гермашэ́ўскі (па-польску: Mirosław Hermaszewski; нарадзіўся 15 верасьня 1941, вёска Ліпнікі, Кастапольскі павет, Генэральная акруга Валынь-Падольле, Райхскамісарыят Украіна, цяпер у Бярэзнаўскім раёне Ровенскай вобласьці Ўкраіны — памёр 12 сьнежня 2022 году ў Варшаве) — першы і пакуль што адзіны польскі касманаўт, брыгадны генэрал (1988). Герой Савецкага Саюзу (1978).

Хуткія факты Імя ў арыгінале, Нарадзіўся ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў Дэмблінскую вайсковую авіяцыйную вучэльню (1964) і Вайсковую акадэмію Генэральнага штаба ў Варшаве (1971). Служыў у зьнішчальнай авіяцыі СПА Польшчы.

27 чэрвеня — 5 ліпеня 1978 зьдзейсьніў палёт у якасьці касманаўта-дасьледніка на касьмічным караблі «Саюз-30» і арбітальнай станцыі «Салют-6»; працягласьць палёту 7 сутак 22 гадзіны 2 хвіліны 59 сэкундаў.

У 1981 року, пасьля ўвядзеньня ў Польшчы ваеннага становішча, уваходзіў у склад Ваеннае рады нацыянальнага выратаваньня. У 1982 скончыў Ваенную акадэмію Генэральнага штаба імя К. Я. Варашылава ў Маскве. У тым жа годзе быў прызначаны начальнікам польскае лётнае вучэльні «Школа арлянятаў». Затым быў намесьнікам начальніка Галоўнае палітычнае ўправы польскай арміі і служыў на гэтай пасадзе да 1988 року, калі палітычныя органы ў польскай арміі былі скасаваныя. З 1988 па 1991 служыў камэндантам (начальнікам) Вышэйшай афіцэрскай лётнай школы ў Дэмбліне. Зьяўляўся намесьнікам камандуючага ВПС і СПА Польшчы.

З 2000 году — брыгадны генэрал у адстаўцы. На грамадзкіх пачатках займаецца прапагандай касманаўтыкі.

Remove ads

Ушанаваньне памяці

У 1978 року была выбітная памятная манэта наміналам 20 злотых з выявай першага польскага касманаўта[1].

У 1988 року ў Віцебску ўсталяваны помнік беларускаму касманаўту Пятру Клімуку і першаму касманаўту Польшчы Міраславу Гермашэўскаму[2].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads