Міраслаў Шатан
славацкі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мірасла́ў Ша́тан (па-славацку: Miroslav Šatan, [ˈmɪroslɑv ˈʃatan]; нарадзіўся 22 кастрычніка 1974 году) — славацкі хакейны правы нападнік.
Remove ads
Кар’ера
Прафэсійную кар’еру пачаў у клюбе «Топальчаны», дзе ў 31 матчы сэзону 1991—1992 закінуў 30 шайбаў і аддаў 22 перадачы. Пасьля гэтага ён перайшоў у каманду вышэйшага дывізіёну «Дукла Трэнчын», дзе правёў два сэзоны.
У 1993 року быў задрафтаваны клюбам «Эдмантан Ойлерз» пад 111 нумарам. Да пераходу ў НХЛ гуляў у чэмпіянаце Чэхаславаччыны, а пазьней — Славаччыны, правёў восем матчаў за зборную краіны ды закінуў 9 шайбаў на Алімпіядзе-1994[2].
У 1994—1995 гуляў у ніжэйшых амэрыканскіх лігах за чатыры розныя клюбы, у наступным сэзоне прабіўся ў асноўны склад «Эдмантану». Праз два сэзоны быў абменены ў «Бафала Сэйбрз», дзе выступаў да 2003 року. Падчас лакаўту 2004—2005 гуляў за браціслаўскі «Слован», пасьля чаго ў «Сэйбрз» ужо не вярнуўся[3]. 3 жніўня 2005 заключыў кантракт зь Нью-Ёрк Айлэндэрз[4]. У 2008 перайшоў у Пітсбург Пінгвінз[5], у складзе якіх упершыню выйграў Кубак Стэнлі—2009.
У 2010 заключыў кантракт з «Бостан Бруінз», а ў 2011 перайшоў у клюб Кантынэнтальнай хакейнай лігі «Дынама Масква». Па сканчэньні сэзону вярнуўся ў Славаччыну, дзе выступаў за «Слован Браціслава»[6], у наступным сэзоне стаў капітанам.
Remove ads
Узнагароды
- Чэмпіён Славаччыны 1994 і 2012 рокаў.
- Удзельнік матчу ўсіх зорак НХЛ 2000 і 2003 рокаў.
- Уладальнік Кубку Стэнлі—2009 зь Пітсбург Пінгвінз.
- Удзельнік матчу ўсіх зорак КХЛ 2014 року.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads