Мітрафан Кепель

заходнебеларускі грамадзка-палітычны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мітрафан Тэадоравіч Кепель (4 чэрвеня 1880, Лебедзеўская гміна Лідзкага павету — ?) — заходнебеларускі грамадзка-палітычны дзеяч.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Праваслаўны, беларус. Бацька — Тэадор, маці — Эўдакія.

Быў членам Беларускай сялянска-работніцкай грамады, Таварыства беларускай школы, знаходзіўся ў шчыльным кантакце з пасламі беларускага клюба «Змаганьне». У 1928 годзе выбіраўся ў Сойм, зьяўляўся сябрам назіральнай рады Беларускага каапэратыўнага банка ў Вільні, супрацоўнічаў з газетай «Наша воля». Зьяўляўся прыхільнікам ідэі адрыву Заходняй Беларусі ад Польшчы і далучэння яе да СССР.

Меў сына Юрыя, актывіста заходнебеларускага студэнцкага руху, вядомага спартоўца па акадэмічным веславаньні, пераможца традыцыйнай парыскай рэгаты па рацэ Сэне ў 1936 г.

Remove ads

Літаратура

  • Адамковіч А. Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга І / А. Адамковіч. — Вільня : Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. — 95 с. ISBN 978-9955-578-14-7
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads