Міхайла Гайлігінавіч
(XV ст.) староста дарагічынскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхайла Гайлігінавіч (? — па 1458) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста дарагічынскі (1445—1448).
Вотчынным уладаньнем была Ваверка ў Лідзкім павеце, меў бэнэфіцыйныя маёнткі ў Дарагічыне.
Remove ads
Імя
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Пану Михаилу Коликиновичу озеро Орлои (9 лістапада 1449 году)[1]; recordii Michaelis Golgynovicz… Michael, Suczko, Dil Andreas germani Golginoviczi (Michael Golgynovicz[2]; 1463—1467 гады)[3]; recordii Michaelis Golgynowicz… Michael, Svthko, Dyl Andreas germani Golgynowicz (29 траўня 1479 году)[4]; Michael Goligin (Ян Длугаш)[5]; Вышково а Мукободы небощику пану Михаилу Кголикгиновичу (29 кастрычніка 1486 году)[6]; Михаило Кголикгиновичъ (1496 год)[7].
Remove ads
Біяграфія
Зь літоўскага баярскага роду, сын Андрэй Гайлігіна гербу «Лебедзь». Меў братоў Алехну Дыля, Андрэя і Сутку.
У 1445—1448 гадох быў старостам дарагічынскім. Магчыма, каля 1435 году быў старостам бельскім. У час канфлікту 1440 году быў на баку Міхала Жыгімонтавіча, заняў ад яго імя Троцкі замак. Пазьней перайшоў на бок Казімера.
Ажаніўся з Соф’яй (нявысьветленага паходжаньня). У шлюбе меў сына Жыгімонта.
Разам з братамі фундаваў касьцёл у Ваверцы, які падтрымліваўся іх нашчадкамі. У 1458 годзе фундаваў касьцёл у Будзішыне на Падляшшы[2].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads