Гайлігін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гайлігін (Галігін, Галгін, Келікін, Колькін), Гайліген — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Гольгін (Гальгін, Галагін).
Remove ads
Паходжаньне
Гелікін або Гілігін (Gelikin, Giligin[1]) і Гінгель (Gingel[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[4] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[5]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[6]. Такім парадкам, імя Гайлігін азначае «жвавы зачатак»[7].
У Прусіі адзначаліся прозьвішчы Gilgen[8] і Gilgin[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Монивидъ Койликинович (1387—1392 гады[10])[11][12]; Goligyn (Golygin[13]; 18 студзеня 1401 году)[14]; cum Goligunt[15], Goligunt[16] (2 кастрычніка 1413 году); Andreas dictus Golykunth (17 студзеня 1413 год)[17]; Golgen Goslywoynowitz (Golgen Goyliwoynowicz[13]; 15 траўня 1432 году)[18]; Golyginy [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[19]; Кголикгину Остиковичу чоловекъ[20], Пану Ондрушку Коликиновичу село Морхотъчино[21], Онъдрушку Келикиновичу, местичу[22], Олехну Кголикгиновичу пять чоловековъ[23] (1440—1492 гады); Andruszkone Golgynovicz (28 ліпеня 1449 году)[24]; Судъку да Олехну Кголикгиновичомъ земля Белякова[25], Пану Михаилу Коликиновичу озеро Орлои[26] (9 лістапада 1449 году); Olechno Goliginovicz (22 лістапада 1460 году)[27]; recordii Michaelis Golgynovicz… Michael, Suczko, Dil Andreas germani Golginoviczi (1463—1467 гады)[28]; Bielicza Gołginowczyna (8 красавіка 1478 году)[29]; recordii Michaelis Golgynowicz… Michael, Svthko, Dyl Andreas germani Golgynowicz (29 траўня 1479 году)[30]; Michael Goligin (Ян Длугаш)[31]; Вышково а Мукободы небощику пану Михаилу Кголикгиновичу (29 кастрычніка 1486 году)[32]; Пану Михаилу Кголкгиновичу… Олехъну Кголикгиновичу (3 жніўня 1496 году)[33]; Михаило Кголикгиновичъ (1496 год)[34]; въ пана Михаила Кголикгиновича (каля 1518 году)[35]; листу Жыкгимонтовича Колькгиновича (23 лістапада 1536 году)[36]; панъ Михаило Колкиновичь (1544 год)[37]; за Жыкгимонътомъ Кголикгиновичомъ (3 красавіка 1562 году)[38]; Gołginowicz (1565 год)[39]; Павелъ Кголкгинъ[40], з села Кголкгинова[41], Родъ Неверовичовъ Кголкгиновъ[42] (1567 год); Golgieniszki… Golginiszki (1744 год)[43]; Michałem y Bartłomieiem Golginami (26 жніўня 1755 году)[44]; Józefowi, Jakubowi y Wincentemu Gołginowiczom (26 ліпеня 1797 году)[45]; Agata Galgin (1802 год)[46].
Remove ads
Носьбіты
- Гайлігін (Калігін) — легендарны літоўскі князь, сын легендарнага вялікага князя літоўскага Скірманта
- Гайлігін — літоўскі баярын, бацька Войцеха Манівіда і Юрыя Гедыгольда
- Андрэй Гайлігін (да 1401 — па 1433) — літоўскі баярын, набліжаны да Вітаўта; меў сыноў Алехну Дыля, Андрэя, Міхайлу і Сутку
Гольгіны (Golgin) гербаў Даленга і Сыракомля — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага і Віленскага паветаў[47].
Галагіны (Gołagin) гербу ўласнага — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага павету[48].
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Гальгінішкі.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads