Міхаліс Сыфакіс
грэцкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаліс Сыфакіс (па-грэцку: Μιχάλης Σηφάκης; нар. 9 верасьня 1984 году, Іракліён, Грэцыя) — былы грэцкі футбаліст, брамнік. Гулец нацыянальнай зборнай Грэцыі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Міхаліс зьяўляецца выхаванцам клюбу «Ацаленіёс». У 1999 годзе перабраўся ў ОФІ, дзе некалькі гадоў гуляў за моладзевую каманду й дубль. У 2002 годзе падпісаў прафэсійны кантракт з клюбам. У ОФІ Сыфакіс правёў 5 сэзонаў, у апошніх трох зь іх ён быў асноўным галкіпэрам.
Перад пачаткам сэзону 2007—2008 гадоў Сыфакіс падпісаў кантракт з грандам грэцкага футболу «Алімпіякосам». Міхаліс выконваў ролю дублёра Антоніёса Нікапалідыса й за сэзон згуляў толькі ў двух матчах. Разам з камандай зь Пірэяў Сыфакіс стаў чэмпіёнам Грэцыі.
Наступным клюбам Сыфакіса стаў «Арыс», дзе ён зьяўляўся асноўным брамнікам.
Міжнародная
14 кастрычніка 2009 году Міхаліс дэбютаваў у асноўнай зборнай Грэцыі, згуляўшы ў матчы супраць зборнай Ліхтэнштайну (2:1). У 2010 годзе трэнэр зборнай Ота Рэгагель уключыў брамніка на заяўку на чэмпіянат сьвету, дзе ён выконваў ролю дублёра Аляксандраса Цорбаса.
Remove ads
Дасягненьні
«Алімпіякос»:
- Чэмпіён Грэцыі: 2008
- Уладальнік Кубка Грэцыі: 2008
- Уладальнік Супэркубка Грэцыі: 2007
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads