Міхалішкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міха́лішкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — аграгарадок Міхалішкі.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першапачаткова ўтвораны 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Астравецкага раёну Вялейскай вобласьці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году тэрыторыя сельсавету акупаваная нямецкімі войскамі. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Маладэчанскай вобласьці. 20 студзеня 1960 году далучаны да Гарадзенскай вобласьці. 26 сьнежня 1962 году ўключаны ў склад Смаргонскага раёну, ад 6 студзеня 1965 году ў Астравецкім раёне.

11 лістапада 2011 году ліквідаваны хутар Недрашля[1].

26 лютага 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Александрыя, Асташышкі, Будраны, Вераб’і, Вялікае Сяло, Вялікая Страча, Вялікія Стаўпяняты, Гінкішкі, Горшавічы, Гудалі, Гурнікі, Ёдзі, Жукойні Жалядзкія, Казаноўшчына, Кайміна Горная, Кісялі, Клюшчаны, Косьцевічы, Лакцяны, Лысая Гара, Малая Страча, Малыя Стаўпяняты, Масьцяны, Падкасьцёлак, Папялішча, Пашкуны, Пілімы, Пятрашышкі, Рудня, Салаўі, Селевічы, Сенюці, Спонды, Страчанка, Сухарышкі, Талаі, Трашчаны, Яцкуны, хутары Акартэлі, Барок, Барэйшыха, Будышкі, Галубіна, Глінішча, Глушыца 2, Дамброва, Загалодна, Знахары, Кавалеўшчына, Качаржышкі, Кіркішкі, Лядцы, Ніўе, Пагулянка, Шаркаўшчына, Янова — ліквідаванага Спондаўскага сельсавету[2].

29 сьнежня 2014 году хутар Глінішча, які быў перададзены з Спондаўскага сельсавету, перайменаваны ў Глінішча Страчанскае[3].

Remove ads

Інфраструктура

На тэрыторыі сельсавету дзейнічае сельскагаспадарцы вытворчы каапэратыў «Міхалішкі». У цэнтры сальсавету ёсьць участковая лякарня, бібліятэка, сярэдняя школа, аддзяленьне сувязі, банк.[4].

Былыя населеныя пункты

Хутары Асінішкі, Бажына[5], Мінары, Міхалішкі, Раўдакішкі, Страча-Маціўшчына, вёска Навасады (аб’яднаная з аг. Міхалішкі).

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads