Бярозка (часопіс)

беларускі часопіс From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Бяро́зка» — беларускі штомесячны грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту). Абмежаваньне чытаньня з 12 год. У шэрагу часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей і моладзі, стаіць паміж часопісамі «Вясёлка» (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту) і «Маладосьць» (для моладзі).

Хуткія факты Тэматыка, Пэрыядычнасьць ...

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74822, для ведамасных — 748222, ільготны для ўстаноў адукацыі і культуры — 74879.

Remove ads

Гісторыя

Са сьнежня 1924 па верасень 1929 году выдаваўся часопіс «Беларускі піянер». У 1927—1929 гадах выходзіў 2 разы на месяц. Затым яго рэдакцыйная калегія падзялілася: пачалося выданьне газэты «Піянер Беларусі» і часопіса «Іскры Ільліча», які выходзіў з кастрычніка 1929 па красавік 1941 году. Зь лета 1941 году, падчас 2-й сусьветнай вайны, часопіс не выдаваўся. Адноўлены ў чэрвені 1945 году пад сучаснай назвай. Гісторыю выданьня ў рэдакцыі вядуць ад «Беларускага піянера»[2].

Уваходзіў у склад РВУ «Літаратура і мастацтва». З 2012 году зьяўляўся дадаткам да часопіса «Маладосьць». У студзені 2015 году самастойнае выданьне часопіса адноўлена[3].

Remove ads

Публікацыі

Публікуе творы беларускіх і замежных пісьменьнікаў, матэрыялы маральна-этычнага, культурнага і гістарычнага характару, якія рознабакова разьвіваюць асобу чытача, выхоўваюць любоў да Бацькаўшчыны, павагу да іншых народаў і нацый, адлюстроўваюць жыцьцё і дзейнасьць дзіцячых арганізацый і рухаў. Зьмяшчае літаратурныя і выяўленчыя творы дзяцей і падлеткаў. Вядуцца пастаянныя рубрыкі[4].

Узнагарода

Стужка ордэна «Знак Пашаны» Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Галоўныя рэдактары

Remove ads

Некаторыя аўтары

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads