Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Менскі дзяржаўны мастацкі каледж імя Аляксея Глебава («Глебаўка»[1]) — сярэдне-спэцыяльная навучальная ўстанова Беларусі.

Хуткія факты Заснаваны, Дырэктар ...

Вядзе сваю гісторыю ад 1918—1919 гадоў, калі ў Віцебску была створаная мастацкая школа на базе студыі беларускага мастака Юрыя Пэна. Пасьля аб’яўленьня набору ў школу, у яе запісалася 120 чалавек. У 1923 годзе школа была рэарганізаваная ў Віцебскі мастацкі тэхнікум, а праз пэўны час тэхнікум быў перайменаваны ў вучэльню.

У 1941 годзе праца вучэльні была спыненая. Сваю дзейнасьць яна ўзнавіла 1 верасьня 1947 году ў Менску загадам Камітэту па справах мастацтваў пры Савеце Міністраў СССР ад 1 жніўня 1947 г.

Remove ads

Адукацыя

Вучэльня праводзіць адукацыю па наступных кірунках: дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, скульптура, жывапіс, дызайн. Прыём ажыцьцяўляецца на дзённую форму атрыманьня адукацыі на аснове агульнай базавай адукацыі.

Выпускнікі

У розныя гады Менскую мастацкую вучэльню скончылі Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў, Іван Ахрэмчык, Віталь Цьвірко, Леў Лейтман, Людвіг Асецкі, Лявон Баразна, Лявон Вольскі , Сяргей Харэўскі , Яўген Кулік, Адам Глёбус, Тодар Кашкурэвіч, Міхал Анемпадыстаў, Алег Дземідовіч і іншыя.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads