Міхал Балінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Балінскі
Remove ads

Мі́хал Балі́нскі (14 жніўня 1794, маёнтак Тэрэспаль Полацкага павету — 22 сьнежня 1864) — гісторык і публіцыст[3].

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Балінскіх, сын Ігната, чашніка інфлянцкага. У 1818 скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Вывучаў літаратуру і гісторыю ў Яўхіма Лялевеля і права ў Ігната Даніловіча.

У 18161822 і 18291830 супрацоўнічаў у часопісе «Dziennik Wileński» («Віленскі весьнік»), а з 1818 разам з Я. Лялевелем рэдагаваў часопіс «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік»). Быў чальцом таварыства шубраўцаў, адным з рэдактараў газэты таварыства «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»). 3 1818 да 1822 працаваў сакратаром Віленскага друкарскага таварыства.

Thumb
Аўтограф М. Балінскага

За ўдзел у падрыхтоўцы паўстаньня (18301831) трапіў пад арышт. 3 1836 жыў у Варшаве, зьяўляўся адным з заснавальнікаў навукова-літаратурнага часопісу «Biblioteka warszawska» («Варшаўская бібліятэка»). З 1847 канчаткова пасяліўся ў сваім маёнтку Яшуны каля Вільні[4], віцэ-старшыня Віленскай археалягічнай камісіі, чалец Расейскага геаграфічнага таварыства.

Аўтар публіцыстычных, гістарычных і гістарычна-геаграфічных дасьледаваньняў, прысьвечаных Беларусі. Разам з Ц. Ліпінскім выдаў дасьледаваньне «Старажытная Польшча...» (т. 1—3, 18431846), 3-і том якога падтрыхтаваў М. Балінскі, дзе на падставе багатага дакумэнтальнага матэрыялу прыводзілася гісторыя паселішчаў Беларусі, у тым ліку Менску. Асьвятляў гісторыю Беларусі як частку гісторыі Польшчы і польскай культуры[5].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads