Тэрэспаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэрэспаль
Remove ads

Тэрэспаль[1][2], Тарэспаль[3] — места ў Польшчы, на рацэ Бугу. Цэнтар мескай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзіцца на мяжы зь Беларусьсю, цераз раку ад Берасьця.

Хуткія факты
Remove ads

Тэрэспаль — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Яна Багаслова, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Панарама мястэчка, 1872 г.

Першае паселішча на месцы сучаснага Тэрэспалю ўпамінаецца ў XIII ст. пад назвай Блоткаў. У 1697 году гетман польны літоўскі Юзэф Багуслаў Слушка заснаваў тут мястэчка, якое назваў у гонар сваёй жонкі Тэрэзы з Гасеўскіх.

31 сакавіка 1757 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас выдаў прывілей падскарбію вялікаму літоўскаму графу Флемінгу на права збору падаткаў з асобаў, якія праязджалі па мосьце, збудаваны ім на Бугу і па грэбле ад Тэрэспаля да Кабылянаў, у наступным памеры: з каня верхавога — па тры грошы літоўскія, з купецкага каня альбо вала з таварамі — па шэсць грошаў, з вала адкормленага — па шэсць грошаў, з жывёлы, адпраўленай на кірмаш — па два грошы, з коз і авечак — па шэлягу, зь пешага чалавека ў звычайны час — па шэлягу, у кірмашовы — па грошу. За гэта Флемінг і яго два нашчадкі абавязаліся ўтрымоўваць шляхі зносінаў у належным стане[a].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Тэрэспаль апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год тут было 170 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Тэрэспаль занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Тэрэспаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Тэрэспаль занялі войскі Трэцяга Райху.

У 1944 годзе Тэрэспаль занялі савецкія войскі, па чым яго зноў перадалі Польшчы. У 1975—1998 гадох места ўваходзіла ў склад Бельскага ваяводзтва.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1366 чал.[4]
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 6002 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Абэліск у гонар пабудовы шашы (1825)
  • Капліца Ўваскрасеньня Хрыстова (1892, на могілках)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1863, 1981—2001)
  • Царква Сьвятога Яна Багаслова (XVIII—XIX стагодзьдзі)

Страчаная спадчына

  • Кляштар дамініканаў

Галерэя

Асобы

Заўвагі

  1. Акты, издаваемые Виленскою археографическою комиссиею. — Т.4. Акты Брестского гродского суда. — Вильна, 1870. С.552—553.

Крыніцы

Loading content...

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads