Міхал Мілеўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́хал Пё́тар Міле́ўскі (па-польску: Michał Piotr Milewski; 5 сьнежня 1875, Сувалкі — 28 лістапада 1935, Варшава) — генэрал брыгады Войска Польскага, велікапольскі паўстанец, удзельнік вайны з Савецкай Расеяй 1919—1920 рокаў.
У часе I сусьветнай вайны служыў афіцэрам у расейскім войску. У часе велікапольскага паўстаньня кіраваў заходнім фронтам. Па сканчэньні бітваў у Вялікай Польшчы ўзяў удзел у вайне з бальшавікамі на літоўска-беларускім фронце. 25 верасьня 1921 прызначаны кіраўніком Вайсковае акругі Познань, пазьней выконваў функцыі камэнданта Вайсковае акругі Берасьце. 17 сакавіка 1927 звольнены ў запас, канец жыцьця правёў у Кельцах.
Remove ads
Узнагароды
- Virtuti Militari V клясы
- Крыж Мужных
- Крыж Незалежнасьці
- Мэдаль «Польшча — свайму абаронцу»
Літаратура
- Zdzisław Kościański, Bogumił Wojcieszak. Trzeba było pójść… Powiat Nowotomyski w Powstaniu Wielkopolskim 1918-1919. Historia i Pamięć. — Nowy Tomyśl: 2010. — ISBN 978-83-915081-7-6
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads