Міхал Рагоза

кіеўскі мітрапаліт From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Рагоза
Remove ads

Міхал Рагоза (к. 1540 — паміж 18 чэрвеня і 15 жніўня 1599) — праваслаўны, потым уніяцкі царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі (з 1589).

Хуткія факты Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі, 1589 — 1599 ...
Remove ads

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Рагозаў гербу «Шранява» (ці ўласнага Рагоза — «Шранява зьменены») — дробнае шляхты Менскага павету. У 1576 пісар ваяводы валынскага князя Богуша Карэцкага.

Прыняўшы манаства, у 1579 зрабіўся архімандрытам Менскага Ўзьнясенскага манастыра, у 1582 — Слуцкага Траецкага, Морацкага. У 1588 вялікі князь Жыгімонт Ваза прызначыў яго кіеўскім праваслаўным мітрапалітам, у 1589 высьвечаны канстантынопальскім патрыярхам Ерамеем ІІ.

Пачаў праводзіць рэформы праваслаўнае царквы з мэтай павышэньня аўтарытэту й адукацыі сьвятароў ды памяншэньня ўмяшальніцтва цывільных уладаў у царкоўныя справы. У 1590 увёў практыку штогадовых сабораў з удзелам духавенства, брацтваў і шляхты. Пры ім цывільным асобам было забаронена кіраваць манастырамі, была ўсталяваная новая працэдура прызначэньня япіскапаў і мітрапаліта: кароль і вялікі князь зацьвярджаў адну з 4 кандыдатураў, абраных на такіх штогадовых саборах. Сабор 1594 году падпарадкаваў брацтвы царкоўным герархам, што спрычынілася да паглыбленьня супярэчнасьцяў паміж імі. Так, напрыклад, у 1595 М. Рагоза забараніў выступаць з казаньнямі прапаведніку віленскага брацтва Сьцяпану Зізанію.

У 1594 далучыўся да прыхільнікаў падрыхтоўкі уніі праваслаўнае й каталіцкае цэркваў. Узначаліў царкоўны сабор у Берасьці (1596), на якім была абвешчаная царкоўная унія й зацьверджаныя яе ўмовы. Захаваў за сабой у новаўтворанай уніяцкай царкве пасаду мітрапаліта кіеўскага. Праваслаўны сабор, які ў той самы час адбыўся ў Берасьці, абвясьціў пра пазбаўленьне М. Рагозы сану. Аднак ані гэты, ані іншыя захады праваслаўных дзеячоў ня мелі вынікаў. Са сваімі апанэнтамі, карыстаючыся падтрымкай манарха, змагаўся пераважна адміністрацыйнымі сродкамі[1].

Папярэднік
Анісіфар (Дзевачка)
Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі
1589 — 1599
Наступнік
Іпаці Пацей
Наступнік
Іоў (Барэцкі)
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads