Менскі павет

From Wikipedia, the free encyclopedia

Менскі павет
Remove ads

Ме́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага, пазьней Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча 20,8[1] тыс. км². Сталіца — места Менск.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Фрагмэнт мапы 1756 году, на якім Менск і Менскі павет значацца як Menski і Pal. de Menski адпаведна

Утварыўся ў XIV ст. на тэрыторыі Менскага княства, уваходзіў у склад Віленскага ваяводзтва. Асноўны абшар павету займалі ўладаньні баяраў, што выходзілі на вайну ў складзе Менскай харугвы[1]. У 1528 годзе, паводле попісу войска Вялікага Княства Літоўскага, на Меншчыне было 30 баяраў і 4 баярскія ўдавы, якія разам выстаўлялі 79 коньнікаў.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў увайшоў у склад Менскага ваяводзтва. Тэрыторыя павету значна пашырылася коштам колішніх Заслаўскага і Лагойскага княстваў, дзяржаўнай воласьці Краснае Сяло, а таксама Барысаўскай, Любашанскай і Сьвіслацкай воласьцяў на правым беразе ракі Бярэзіна[2].

З 1599 году у Менску праз рок, паводле чаргі з Наваградкам, пачалі праводзіцца вясновыя сэсіі Галоўнага Трыбуналу. Кожная зь іх цягнулася 22 тыдні, пачынаючы ад панядзелку па Трох Каралях. У 1662 годзе Барысаўская воласьць перайшла ў склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Менскага павету ліцьвінамі: «…ехал из Менска литвин Корсак» (1601—1602 гады)[3], «литвин из Минска пан Ян Сухопаров», «литвин Менского повету Ондрей» (абодва 1609—1610 гады)[4], «Степанка Борисов… в роспросе сказал: родом де он литвин[a], родился в Белой Руси в Борисове городе… а отец де у него жив в Литве» (1621 год)[7], «…выходец литвин Остафей Каменский в роспросе сказал: отец де ево бывал Минского повету шляхтич» (1629 год)[8], «Крутновский Мартын… литвин, родом из Менского повета» (1632 год)[9], «…из Менска торговой человек литвин Тимофей Менченин» (1651 год)[10]. У прывілеі 1622 году кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза азначыў «літвой» праваслаўных жыхароў Менску[b]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1631 годам значыцца Alexander Stybalcovius, Minscensis Lithuanus[12], пад 1774 годам — Reczynski Boguslaus Jac., Coydanav. Lituan.[13] У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значыцца Felicianus Zablocky Litvanus Minscensis (1732—1736 гады)[14]. Апроч таго, у 1743 годзе сярод вернікаў парафіі ў Камені ўпамінаецца старалітва[15], якую крыніцы зьвязваюць з русінамі.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1708 годзе войскі караля Швэцыі Карла XII учынілі на Меншчыне значныя разбурэньні. 20 сьнежня 1793 году ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай павет спыніў сваё існаваньне.

Remove ads

Сымболіка

Павятовая харугва была чырвонага («гвазьдзіковага») колеру з выяваю Пагоні ў цэнтры[1].

Мескія гербы атрымалі Барысаў, Менск і Радашкавічы.

Геаграфія

Thumb
Менск, Высокі Рынак

На поўначы межаваў з Полацкім ваяводзтвам, на ўсходзе — з Аршанскім паветам Віцебскага ваяводзтва, на поўдні — з Рэчыцкім паветам Менскага ваяводзтва і Слуцкім княствам Наваградзкага ваяводзтва, на захадзе — з Ашмянскім паветам Віленскага ваяводзтва і Наваградзкім паветам.

У склад Менскага павету ўваходзіла тэрыторыя Менскага гродавага, Гайненскага, Краснасельскага і Радашкаўскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

Найбольш значныя месты і мястэчкі: Барысаў (да 1662 году), Бярэзань Любашанская, Гайна, Докшыцы, Заслаўе, Ігумен, Койданаў, Лагойск, Маладэчна, Радашкавічы, Ракаў, Смалявічы, Сьвіслач[16]. На тэрыторыі павету таксама знаходзіліся месты і мястэчкі Акалова, Багушэвічы, Бягомель, Бярэзань Горная, Волма, Вузьляны, Вязынь, Гарадок, Гарадок Астрашыцкі, Гарадок Сёмкаў, Дзераўная, Дудзічы, Дукора, Жодзін, Зэмбін, Івянец, Ільля, Камень, Камень Харэцкі, Крайск, Краснае, Лоша, Ляды, Магільна, Мікалаеўшчына, Мсьціж, Налібакі, Плешчаніцы, Пухавічы, Пясочнае, Раванічы, Рубяжэвічы, Самахвалавічы, Станькаў, Стоўпцы, Сьмілавічы, Узда, Хатляны, Хатаевічы, Холы, Хоўхла, Шацак, Шклянцы. Магдэбурскае права мелі Барысаў (1563), Койданаў (XVI ст.), Менск (14.03.1499), Мікалаеўшчына (XVII ст.), Радашкавічы (1569), Ракаў (XVII ст.), Стоўпцы (1729).

Дэмаграфія

Thumb
Панарама Заслаўя

На сярэдзіну XVII стагодзьдзя налічваў 25 892 дымоў (прыкладна каля 175 тыс. чал.[1]). Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 181 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 67 тыс. чал.[17] (10,4 тыс. дымоў[1]).

Паводле люстрацыі 1775 году павет налічваў 23 133 дымоў[18]. Колькасьць насельніцтва ў 3-й чвэрці XVIII ст. складала каля 200—225 тыс. чал.[19]

Remove ads

Ураднікі

Павятовы соймік праходзіў у Менску, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Менская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Архітэктура

Драўляная

На тэрыторыі Меншчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.

Мураваная

У XVII ст. у мураваную архітэктуру Меншчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[5] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[6]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
  2. польск. «Nad to mistrzowie tego cechu niemieckiego у ruskiego narodu, abo iakiey kolwiek inszey religiey… A to pod utraceniem cechu ci też niemcy aby chłopiąt na naukę niszej inszej nie przymowali, ani wpisowali, ani też wyzwolali jedno w tym miescie Mińskim, gdzie bractwo i cech trzymają, więc też aby towarzyszów polakow i litwę do roboty y warstatów swych przymowali»[11]
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads