Міхал Ромэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Ромэр
Remove ads

Mіхал Ромэр (па-польску: Michał Józef Römer, па-лацінску: Mykolas Riomeris, 2 або 14 верасьня 1778 — 14 студзеня 1853) — грамадзка-палітычны дзяяч Расейскай імпэрыі, пісьменьнік, масон.

Хуткія факты Прэзыдэнт Вільні, 1 ліпеня 1812 — верасень 1812 ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 або 14 верасьня 1778 году ў Вільні (Віленскае ваяводзтва, Рэч Паспалітая, цяпер сталіца Летувы)[1]. Бацька Стафан Дамінік Ромэр (па-польску: Stefan Dominik Römer h. Laski, 1721—1793) нарадзіўся ў Вільні. Паходзіў са старажытнага нямецкага шляхецкага роду Ромэраў. Маці Ганна Ромэр з магнацкага роду Пацаў (1749—1812) была другой жонкай Стафана Дамініка. У сям’і было яшчэ два дзіцяці: Юзаф Ромэр і Крыстына Монтвід-Белазор. Таксама ў Міхала была сястра Тэрэза Пузыня ад першага шлюбу бацькі. Mіхал Ромэр вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце. Умеў добра маляваць. Перадаў свой талент сынам Эдварду Яну, Генрыху, Севярыну і дачцы Ганне. Эдвард Ян стаў прафэсійным мастаком, астатнія любілі маляваць акварэльлю ў вольны час[2]. Пасьля сьмерці бацькі Mіхал Ромэр атрымаў у спадчыну маёнткі ў Kriaunos, Antanašė, Bagdoniškis, Daugirdiškiai (усе чатыры зараз у Ракішкаўскім раёне Летувы), Granapolis і Dembinė (зараз Троцкае староства Летувы). Ажаніўся з Рашэль з роду Калаўрат дэ Рэс (Rachela Kolowrat de Raës). У 1803—1813 гадах прэзыдэнт 2-га дэпартамэнту Віленскага галоўнага суду, у 1808—1818 гадах адзін з трох камісараў Віленскае адукацыйнае судовае камісіі. Падчас вайны 1812 году вітаў уварваньне францускай арміі ў Вільню[3] і 1 ліпеня 1812 году распараджэньнем Напалеона I прызначаны прэзыдэнтам г. Вільні[4], але ў пачатку верасьня 1812 году пакінуў пасаду праз канфлікт з францускімі ўладамі, якія зьбіраліся зачыніць Віленскі ўнівэрсытэт. У 1814—1817 гадах маршалак шляхты Троцкага павету, з 1817 году — Bіленскае губэрні. Прыхільнік скасаваньня прыгоннага права, у 1817 годзе ўзначальваў дэлегацыю шляхты, якая безвынікова зьвярталася да цара з адпаведным праектам. Адзін з арганізатараў i кіраўнікоў масонства ў Летуве й на Беларусі, майстар Вялікай правінцыйнай Літоўскай ложы «Дасканалае адзінства», якая кіравала дзейнасьцю астатніх беларускіх ложаў. Адзін з заснавальнікаў (1819) патрыятычнае арганізацыі В. Лукасінкага «Нацыянальнае масонства», сябар Патрыятычнага таварыства, паплечнік Тамаша Зана[5]. Праз заклікі да скасаваньня прыгоннага права, а таксама за ўдзел у таемных таварыствах і адкрытыя выступы за незалежнасьць ад Расейскай імпэрыі ў траўні 1826 году арыштаваны, зьняволены ў Варшаўскай турме, потым у Петрапаўлаўскай крэпасьці Санкт-Пецярбургу да 1830 году. У 1830—1832 гадах у ссылцы ў г. Варонежы. Пасьля вяртаньня на радзіму ад грамадзкае дзейнасьці адышоў. Такі ж лёс быў у ягонага сына Севярына Юстына Аляксандра фон Ромэра (1814—1890), музыкі і актора, якога выслалі за антырасейскую палітычную пазыцыю [3]. Памёр Mіхал Ромэр 14 студзеня 1853 году ў Вільні. Пахаваны ў Троках (цяпер Летува).

Remove ads

Нашчадкі

  • сын Эдвард Ян Ромэр (1806—1878)
  • сын Генрых Ромэр (1803—1828)
  • дачка Юдыта Ромэр (1800—1803)
  • дачка Ганна Друцкая-Падбярэская (1805—1890)
  • сын Севярын Юстын Аляксандар фон Ромэр (1814—1890)
  • сын Міхал Стафан Ромэр (1814—1846)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads