Міхась Барэйша
беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхась Уладзіміравіч Барэйша (4 студзеня 1950, в. Страшныя, Дрысенскі раён, Віцебская вобласьць — 13 жніўня 1990) — беларускі пісьменьнік, перакладчык.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 4 студзеня 1950 году ў в. Страшныя Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці.
З 1965 па 1969 году вучыўся ў Дзёрнавіцкай васьмігодцы. Скончыў Наваполацкі нафтавы тэхнікум. Працаваў на Полацкім хімічным камбінаце. Адначасова скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Служыў на Балтыйскім флоце, працаваў і жыў у Наваполацку.
Зьяўляўся пазаштатным карэспандэнтам гарадзкой газэты «Химик». З 1980 года — карэспандэнт, з 1983 — намесьнік рэдактара полацкай аб’яднанай газэты «Сцяг камунізму». Кіраваў літаратурным аб’яднаньнем «Наддзвіньне», быў намесьнікам старшыні полацкай суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Сябра Саюзу журналістаў СССР (1981). Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР (1989).
Памёр 13 жніўня 1990 году. Пахаваны ў Наваполацку, паводле іншай інфармацыі на могілках каля вёскі Страшныя[1].
Remove ads
Творчасьць
Друкавацца пачаў у 1973 годзе. У рэспубліканскім друку дэбютаваў у 1980 годзе. Апавяданьні публікаваліся ў калектыўным зборніку «Сустрэча», анталёгіі «Апавяданьні пра Вялікую Айчынную». Героі твораў пісьменьніка — людзі, якія імкнуцца адшукаць свой шлях у жыцьці, нясуць адказнасьць за ўсё, што ў ім адбываецца. Падзеі ваенных гадоў аналізуюцца аўтарам з пазіцый сённяшняга дня.
У 1980 годзе за публікацыю апавяданьняў у часопісы «Маладосьць» яму прысуджана прэмія гэтага выданьня. М. Барэйша быў удзельнікам VIII Усесаюзнай нарады маладых літаратараў у Маскве.
Аўтар гумарэсак, нарысаў, эсэ.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads