Міхась Наўмовіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхась Наўмовіч або Навумовіч (нар. 3 кастрычніка 1922, в. Кашалева, цяпер Наваградзкі раён — 8 сакавіка 2004, Парыж, Францыя) — грамадзкі дзяяч беларускай эміграцыі, мастак, фізіятэрапэўт.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1922 году ў вёсцы Кашалёва Наваградзкага раёну ў сям’і Івана і Ганны Наўмовічаў. Сям’я валодала зямлёй у 5 гектараў і была сярэдняга дастатку. Бацька быў бондарам і займаўся вытворчасьцю бочак[1][2].
Першапачатковую адукацыю атрымаў у польскамоўных школах у вёсцы Кашалёва і Наваградку. Скончыўшы сёмую клясу, з рэкамэндацыі выбітнага настаўніка геаграфіі Аляксандра Орсы (які пазьней стане знакамітым дзеячам беларускае дыяспары ў Нямеччыне і ЗША, а таксама міністрам асьветы ўраду БНР),[3] паступіў у Наваградзкую гімназію. Пасьля ўзьяднаньня Заходняй Беларусі з БССР гімназію зрабілі рускамоўнай. Наўмовіч не хацеў разумець і прызнаваць савецкую ўладу, таму ў гімназіі адбываліся канфлікты на гэтай глебе. У гэты час ён пачаў вучыцца і жывапісу[1][2].
4 ліпеня 1941 году Наваградак быў акупаваны нацыстамі. Гебітс-камісар дазволіў адчыніць беларускую школу, дзе Наўмовіч працягнуў навучаньне і якую скончыў у 1944 годзе. Як і ўсім іншым навучэнцам, Наўмовічу выдалі дыплём зь нямецкай свастыкай, што ў будучыні выклікала цяжкасьці пры далейшай адукацыі і ўладкаваньні на працу[1][2].
Пасьля сканчэньня школы ў 1944 годзе Наўмовіч быў мабілізаваны ў Беларускую краёвую абарону і накіраваны ў афіцэрскую школу ў Менску. Але пачалося наступленьне савецкай арміі і, пры адступленьні нямецкіх войскаў курсанты былі залічаныя ў дывізію Зіглінга СС «Беларусь». Неўзабаве, падчас савецкай бамбардыроўкі ў Вільні, Наўмовічу ўдалося ўцячы ў лес і дайсьці да Бэзансона. Восеньню 1944 году перайшоў да францускіх партызанаў[1][2].
Нягледзячы на прапановы агітатараў вярнуцца ў Савецкі Саюз, у канцы 1944 году ўступіў у армію Андэрса, паколькі ўсе, хто быў у афіцэрскай школе ў Менску, былі сасланыя ў Сыбір на дзесяць гадоў, і вяртацца было небясьпечна[1][2].
3 чэрвеня 1945 году жыў у Італіі. Займаўся рэгістрацыяй дакумэнтаў з жандармэрыі для суда сёмай дывізіі Андэрса ў Сан-Базыліа, які працаваў на польскай мове[1][2].
Пасьля дэмабілізацыі ў 1947 годзе пераехаў у Парыж, дзе пачалася яго мастацкая праца. Некаторы час Наўмовіч жыў у інтэрнаце для моладзі, атрымліваючы невялікую стыпендыю з Ватыкана, якую для яго і яго сяброў даставаў айцец Леў Гарошка[1][2].
У 1953 годзе скончыў факультэт скульптуры Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў, а ў 1955 годзе — школу фізіятэрапіі ў Парыжы[1][2].
У 1956 г. ажаніўся, узгадаваў чацьвёра дзяцей, шмат працаваў, будаваў сваімі рукамі дамы. Выкладаў анатомію і марфалёгію ў дзяржаўных і прыватных школах фізіятэрапіі і мастацтва.
Remove ads
Грамадзкая дзейнасьць
Узначальваў з 1946 году Аб’яднаньне беларускіх работнікаў у Францыі.
У 1948 годзе са сваім сябрам Янкам Філістовічам стварыў Беларускую незалежніцкую арганізацыю моладзі, а таксама пачаў выпускаць часопіс «Моладзь»[1][4][5]. Пазьней выдаваў гэты часопіс сумесна з Львом Гарошкам, які выпускаў яшчэ адзін часопіс для беларускае эміграцыі «Божым шляхам».
У 1949—1952 гадох узначальваў Беларускую незалежніцкую арганізацыю моладзі ў Францыі, Аб’яднанне беларускіх студэнтаў, Беларускае аб’яднаньне камбатантаў[1][2].
Прадстаўнік у Францыі Беларускага камітэту дапамогі ахвярам радыяцыі, арганізаванага ў 1989 годзе пры Беларускай каталіцкай місіі ў Лёндане з ініцыятывы айца Аляксандра Надсана.[6]
Remove ads
Творчасьць
Аўтар больш як 10 скульптурных твораў з каменю, у тым ліку помніка на магіле Міколы Равенскага, скульптур для касьцёлаў, мосту Аляксандра III і Новага мосту ў Парыжы, працы «Вясельле ў Кане Галілейскай». Пераможца конкурсу на стварэньне статуі Жанны д’Арк. У 1950—1960 гг. аформіў выдадзеныя ў замежжы кнігі «Спадчына» Янкі Купалы, «Сымон-музыка» Якуба Коласа, «Матчын дар» Алеся Гаруна, альманах «Ля чужых берагоў». Маляваў і акварэльлю.
Некаторыя свае мастацкія працы Навумовіч перадаў у Беларускую бібліятэку і музэй імя Францішка Скарыны[8].
Узнагароды
Узнагарода па анатоміі Prix Hugier (1949).
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads