Міхаіл Бараноўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Бараноўскі
Remove ads

Міхаіл Бараноўскі (нарадзіўся 4 студзеня 1983 году) — беларускі футбаліст, брамнік.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Thumb
Бараноўскі ў кашулі расейскай «Балтыкі».

Выхаванец мазырскага футболу. Пачынаў кар’еру ў «Мазыры», які быў фарм-клюбам мясцовай «Славіі». У 2001 годзе перабраўся ў Расею, дзе выступаў за рэзэрвовыя каманды «Хімкаў», «Лада-САК» зь Дзімітраўграда. З 2004 году стаў гульцом клюбу «Балтыкі-Тарко», а пасьля ейнага расфармаваньня ў пачатку 2005 году перабраўся ў «Балтыку», якой дапамог перамагчы ў трэцім дывізіёне. Пазьней працягваў гуляць у асноўным складзе ў другім расейскім дывізіёне, у 2007 годзе на правах арэнды гуляў за салігорскі «Шахцёр», у складзе якога выступаў у Кубку Інтэртота.

З 2010 году быў асноўным брамнікам сочынскай «Жамчужыны» і бранскага «Дынама» ў другім дывізіёне. У другой палове 2012 году быў рэзэрвовым брамнікам валгаградзкага «Ротара». У 2013—2014 гадах абараняў колеры «Уфы», дапамог ёй прабіцца ў Прэм’ер-лігу, аднак сам пакінуў каманду. У другой палове 2014 году гуляў у ПФЛ за «Калугу». У лютым 2015 году пасьля прагляду стаў гульцом саратаўскага «Сокалу»[3]. У ліпені таго ж году вярнуўся ў «Балтыку»[4]. У чэрвені 2017 году па заканчэньні кантракту пакінуў калінінградзкі клюб[5], пасьля чаго яшчэ доўгі час аднаўляўлся ад траўмы.

У ліпені 2018 году стаў гульцом мазырскай «Славіі»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сэзоне 2019 году чаргаваўся ў браме з Радзівонам Семуком, а ў 2020—2021 гадах быў асноўным брамнікам мазырскай каманды. У студзені 2022 году абвесьціў аб завяршэньні кар’еры[7]. У лютым 2022 году стаў трэнэрам брамнікаў у акадэміі калінінградзкай «Балтыкі»[8]. У сьнежні 2022 году атрымаў ліцэнзію УЭФА для трэнэраў брамнікаў катэгорыі Б[9].

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads