Remove ads

Міхаі́л Мукасе́й, паводле амэрыканскага вымаўленьня Майкл М’юкэ́йзі (па-ангельску: Michael Bernard Mukasey[1], mjuːˈkeɪzi; 28 ліпеня 1941[2], Нью-Ёрк) — амэрыканскі юрыст з жыдоўскай сям’і беларускага паходжаньня. Былы судзьдзя ў Нью-Ёрку і Генэральны пракурор ЗША (2007—2009), другі Генэральны пракурор жыдоўскага паходжаньня[3] пасьля Эдварда Леві.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Міхаіл Мукасей нарадзіўся ў сям’і эмігранта з Расейскай імпэрыі, які нарадзіўся каля Баранавічаў (Беларусь) і зьехаў у ЗША ў 1921[4][5].

Пасьля сканчэньня ў 1959 жыдоўскае школы Міхаіл навучаўся ў Калюмбійскім унівэрсытэце, які скончыў у 1967 са ступеньню бакаляўра мастацтваў. У 1967 атрымаў ступень бакаляўра права Ельскай школы права. Практыкаваў у Нью-Ёрку цягам 20 гадоў. У 1987 прызначаны судзьдзём фэдэральнае акругі паўднёвага раёну Нью-Ёрку і служыў на гэтым посьце цягам 18 рокаў. У чэрвені 2006 вярнуўся да прыватнае практыкі.

У верасьні 2007 прыняў прапанову прэзыдэнта Буша заняць месца Альбэрта Гансалеза на пасадзе Генэральнага пракурора[6]. У лістападзе Сэнат ЗША падтрымаў ягоную кандыдатуру 53 галасамі «за» супраць 40[7].

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads