Міхаіл Мукасей

савецкі шпег From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Ісакавіч Мукасей (13 жніўня 1907, вёска Замосьце, Беларусь19 жніўня 2008[1]) — савецкі выведнік у ЗША.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...

Міхаіл Ісакавіч Мукасей нарадзіўся ў беларускай вёсцы Замосьце ў габрэйскай сям’і нашчадкавага каваля. У 18 гадоў адправіўся атрымоўваць адукацыю ў Ленінград, і ў 1937 годзе па распараджэньні ЦК ВКП(б) стаў слухачом школы Выведуправы Працоўна-сялянскай Чырвонай арміі.

Будучая жонка (пазнаёміліся ў Ленінградзе) — Лізавета Іванаўна нарадзілася ў 1912 годзе пад Уфой.

У 1939 годзе сужэнцы выехалі на працу па лініі ваеннай выведкі ў ЗША. У 1943 годзе Мукасей зь сям’ёй вярнуўся ў Маскву і быў прызначаны намесьнікам начальніка вучэбнай часткі адмысловай выведшколы. У 1955 годзе выязджае на нелегальную выведвальную працу ў адну з заходніх краін. У 1977 годзе Мукасей зь сям’ёй вярнуўся ў Маскву, займаўся падрыхтоўкай маладых нелегалаў.

У сьнежні 2004 году сужэнцы Мукасей выдалі кнігу сваіх успамінаў «Зефир і Эльза», у якой напісалі аб працы і жыцьці за мяжой на працягу 30 гадоў.

Сын — Анатоль Мукасей, кінаапэратар.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads