Міхаіл Вергеенка
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Вергеенка (12 студзеня 1950 году — 16 чэрвеня 2024, Менск) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр. Брамнік. У 1992—1994 і 1997—1999 гадах — галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Клюбная кар’ера
Выступаў за ФК «Дынама-Менск» з 17 верасьня 1968 году па верасень 1983 году. Правёў 281 матч у межах чэмпіянату СССР (забіў 1 гол: 17 чэрвеня 1982, бакінскаму «Нэфтчы», з пэнальці) і 28 гульняў у Кубку СССР. На працягу многіх гадоў быў капітанам каманды!
У 1972 годзе ў складзе моладзевай зборнай СССР ён стаў срэбным прызёрам першага ў гісторыі маладзёжнага чэмпіянату Эўропы.
З верасьня 1983 па травень 1991 году працаваў трэнэрам і начальнікам каманды ў менскім «Дынама». З чэрвеня 1991 па травень 1994 году быў галоўным трэнэрам ФК «Дынама-Менск». Пад яго кіраўніцтвам клюб выйграў свае першыя ўзнагароды ў чэмпіянатах Беларусі: чэмпіянат і Кубак Беларусі 1992 году.
Галоўны трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі (чэрвень 1992 — травень 1994, лістапад 1996 — верасень 1999). З 1998 па 2000 год быў генэральным дырэктарам ФК «Дынама-Мінск»[3].
Апошнія гады ён быў намесьнікам старшыні Беларускай фэдэрацыі футболу.
Памёр 16 ліпеня 2024 году ў Менску[4].
Remove ads
Палітычныя погляды
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзейную ўладу Беларусі пасьля жорсткіх падаўленьняў народных пратэстаў у 2020 годзе[5][6]. .
Дасягненьні
- Чэмпіён СССР: 1982
- Чэмпіён Беларусі: 1992, 1993
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads