Міхаіл Гуцарыеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Гуцарыеў
Remove ads

Міхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў (па-расейску: Михаил Сафарбекович Гуцериев; нар. 9 сакавіка 1958, Акмалінск, Казахская ССР, СССР) — расейскі прадпрымальнік, палітык і пясьняр, які зьяўляецца адным з галоўных прыватных інвэстараў у Беларусі й даўнім папьлечнікам Аляксандара Лукашэнкі[1]. Фігурант санкцыйных сьпісаў ЭЗ, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых краінаў зь лета 2021 году[2].

Remove ads

Біяграфія

Гуцарыеў ​​вучыўся ў Маскоўскім інстытуце нафтахімічнай і газавай прамысловасьці імя І. М. Губкіна(be) і Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. Пляханава(be), а таксама і ў Санкт-Пецярбурскім ўнівэрсытэце МУС Расеі(ru) на юрыста. У 1992 годзе заснаваў расейскую фінансавую ўстанову «Бінбанк(ru)». У 1995 годзе Гуцарыеў ​​быў абраны ў Дзяржаўную думу Расеі, ў 2000 годзе быў пераабраны дэпутатам Думы. У студзені 2000 году быў абраны старшынёю расейскага ААТ «НГК „Слаўнафта“(uk)», а ў 2002 годзе заснаваў кампанію «РусНафта(uk)». Паводле амэрыканскага часопісу «Forbes», Гуцарыеў ​​– адзін з самых багатых расейцаў[3]. Таксма ён мае й кіпрскі пашпарт[1].

У ліпені 2007 году Гуцарыеў ​​публічна абвясьціў, што ўрад Расеі аказвае на яго ціск. Ён паведаміў, што прадае «РусНафту(uk)» кампаніі «Базавы элемэнт(uk)», якая належыць расейскаму прадпрымальніку Алегу Дзерыпаску(uk)[4]. Ціск быў выкліканы расейскім палітыкам Муратам Зязікавым(pl), тагачасным прэзыдэнтам Інгушэтыі, які прад’явіў да Гуцарыева непад’ёмныя фінансавыя патрабаваньні, якія той адхіліў.

Гуцарыеў ​​жыў у Вялікабрытаніі з 2008 году. Расейскі ўрад падаў хадайніцтва пра яго выдачу[5]. Вярнуўся ў Расею ў 2010 годзе, пасьля таго як усе абвінавачваньні былі зьнятыя, а крымінальныя справы закрытыя.

Гуцарыеў таксама актыўна займаецца паэзіяю, піша тэксты сьпеваў. Напрыклад, разам з Шарон Вон ён напісаў лірыку для ўдзельніцы ад Малдовы ў Конкурсе песьні Эўрабачаньне-2021 Натальлі Гардзіенкі(ru).

Гуцарыеў пабудаваў элітную прыватную гімназію ў Драздах, якую скончыў Мікалай Лукашэнка[6].

У кастрычніку 2021 году Гуцарыеў ​​разам з чальцамі сваёй сям’і быў узгаданы ў сьпісе людзей, названых у Паперах Пандоры(de)[2].

У 2022 годзе сумеснае расьсьледаваньне Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру(be), Transparency International(en) ды The Guardian(be) знайшло некалькі аб’ектаў нерухомасьці ў Лёндане, якія належаць Саіду Гуцэрыеву, сыну Міхаіла. Раней прыналежная Саіду нерухомасьць згадвалася ў «паперах Пандоры(be)». Прадстаўнікі сям’і заявілі журналістам, што ў Саіда няма дзелавых сувязяў зь яго бацькам і што Міхаіл ня мае дачыненьня да гэтых актываў, у той жа час значная частка гэтых аб’ектаў была набытая, калі Саід яшчэ вучыўся і не займаўся бізнэсам[7].

Асабістае жыцьцё

Жанаты на Аксане Гуцарыевай і мае дзяцей. У жніўні 2007 году пасьля нераскрытай атакі памёр сын Гуцарыева.

Remove ads

Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў

21 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ў якасьці асобы, якая атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі й падтрымлівае яго[8][9]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў Рада Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] адзначыла, што Гуцарыеў, які мае дзелавыя інтарэсы ў Беларусі ў шэрагу сфэраў, як даўні сябар Аляксандра Лукашэнкі назапасіў значнае багацьце і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі[8]. Да прыкладу, падкантрольная Гуцырыеву «Сафмар» была адзінаю расейскаю нафтаваю кампаніяю, якая працягнула пастаўляць нафту на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы падчас энэргетычнага крызісу паміж Беларусьсю й Расеяю 2020 году[8].

Гуцарыеў таксама падтрымліваў Лукашэнку ў спрэчках з Расеяю з нагоды паставак нафты[8]. Ягоная кампанія «Слаўкалій» будуе Нежынскі горна-абагачальны камбінат па вытворчасьці хлёрыстага калію на базе Старобінскага радовішча(be) недалёка ад Любані, у той час як за самую буйную інвэстыцыю ў краіну на два мільярды даляраў ЗША Лукашэнка паабяцаў перайменаваць Любань у Гуцарыеўск[8]. Лукашэнка стаў на абарону Гуцырыева пасьля таго, як супраць яго ў Расеі была ўзбуджаная крымінальная справа, а таксама падзякаваў яму за ахвяраваньні на дабрачыннасьць і шматмільярдныя інвэстыцыі ў Беларусь[8]. Паведамляецца, што Гуцарыеў падарыў Лукашэнку раскошныя падарункі[8].

Гуцарыеў таксама заявіў, што зьяўляецца ўладальнікам рэзыдэнцыі, якая дэ-факта належыць Лукашэнку, тым самым пакрываючы яго, і, паводле паведамленьняў, прысутнічаў на таемнай інаўгурацыі Лукашэнка 23 верасьня 2020 году[8]. У кастрычніку 2020 году Лукашэнка й Гуцарыеў зьявіліся на адкрыцьці царквы, якую апошні спансаваў[8]. Паводле паведамленьняў СМІ, калі ў жніўні 2020 году былі звольненыя страйкуючыя супрацоўнікі беларускіх дзяржаўных СМІ, работнікі расейскіх СМІ былі дастаўлены ў Беларусь самалётам Гуцырыева для замены звольненых і пасяліліся ў менскім гатэлі «Рэнэсанс», які належыць Гуцырыеву[8].

6 ліпеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10], 7 ліпеня 2021 году – Швайцарыя[11][12]. 9 жніўня 2021 году Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Гуцарыева і забараніла тэхнічнае абслугоўваньне яго самалётаў[1][13][14]. Эўрапейскія санкцыі ўключаюць забарону на ўезд у краіны ЭЗ і замарожваньне пэрсанальных актываў у іх[15]. Паводле газэты «Коммерсантъ(uk)», яны павінны былі выклікаць праблемы й для падкантрольных Гуцырыеву прадпрыемстваў[9]. 24 чэрвеня 2021 году Гуцарыеў выйшаў з рады дырэктараў «РусНафты(uk)»[16].

2 сьнежня 2021 году ЗША ў рамках чарговага беларускага санкцыйнага пакету ўвялі санкцыі супраць кампаніі «Слаўкалій» і яе верталёта[17].

У 2022 годзе санкцыі супраць Гуцэрыева ўвялі Аўстралія, Канада, Новая Зэляндыя ды Украіна[18].

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Сьпіс сьпеваў Міхаіла Гуцарыева(ru)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads