Любань

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Любань
Remove ads

Лю́бань — места ў Беларусі, на рацэ Арэсе. Адміністрацыйны цэнтар Любанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 917 чалавек[1]. Знаходзіцца за 152 км на поўдзень ад Менску, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Ўрэчча (лінія Баранавічы — Асіпавічы); аўтамабільныя дарогі на Глуск, Жыткавічы, Вызну, Салігорск і Слуцак.

Хуткія факты

Любань — даўняе мястэчка гістарычнай Случчыны (частка Наваградчыны).

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Любань як мястэчка Ярэміцкай воласьці Наваградзкага ваяводзтва датуецца 1566 годам. Мясьціна ўваходзіла ў склад Слуцкага княства і знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў.

У 1560-я гады ў Любані было 35 двароў[2]. У 1582 годзе сыны князя слуцкага Юрыя Алелькавіча падзялілі паміж сабою ўладаньні, што засталіся ім у спадчыну ад бацькі. Частка земляў і маёмасьці, у тым ліку Любань, трапіла да малодшага Алелькі — Аляксандра[3]. У 1589—1621 гадох Любань знаходзілася ў часовым валоданьні слуцкіх купцоў Тышэвічаў, якія трымалі мястэчка ў закладзе за грошы, пазычаныя ў іх князем. У 1617 годзе[2] мясьціна адыйшла да мужа памерлай Соф’і Алелькаўны Януша Радзівіла.

На 1648 год у Любані быў 81 двор, паводле іншых зьвестак на сярэдзіну XVII стагодзьдзя — 161 двор[2]. 28 лістапада 1661 году князь Багуслаў Радзівіл выдаў статут, які рэгуляваў павіннасьці любанцаў. Мяшчане мусілі плаціць чынш, выконваць работы з аднаўленьня гацяў і плацінаў, будаваць масты. Жыхары мястэчка вызваляліся ад работаў на карысьць князя. Б. Радзівіл зацьвердзіў самакіраваньне Любані на чале з бургамістрам, даў мяшчанам права апэляцыі да старосты Слуцкага княства. Магнацкая адміністрацыя ня мела права караць мяшчанаў — біць розгамі, кулакамі і інш. На 1682 год — 100 двароў. У 1791 годзе мястэчка ўвайшло ў склад новаўтворанага Случарэцкага павету.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Любань апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце Менскай губэрні. У гэты час у мястэчку дзеяла царква, працавалі 2 млыны і карчма. 4 верасьня 1794 году каля мястэчка адбылася бітва паміж 2-тысячным аддзелам паўстаўнцаў пад камандаю Стафана Грабоўскага і расейскімі карнікамі. У 1808 годзе Любань увайшла ў склад Забалацкай воласьці. У гэты час тут было 76 дымоў. У 1839 годзе адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. На 1846 год — 90 двароў, працавалі вадзяны млын і карчма, на 1867 год — 133 двары, дзеялі царква і 2 юдэйскія малітоўныя дамы.

На 1884 год у Любані было 136 двароў. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 157 двароў, дзеялі царква і сынагога, працавалі царкоўнапрыходзкая і 2 юдэйскія малітоўныя школы, заезны двор, 6 крамаў і крупадзёрка. Побач зь мястэчкам існавала аднайменная сяло, дзе было 108 двароў, хлебазапасны магазын, карчма. У 1907 годзе ў Любані адкрылася расейская народная вучэльня. На 1909 год — 339 двароў, працавала паштова-тэлеграфная кантора.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Любань занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У кастрычніку — лістападзе 1920 году каля Любані праходзіла разьмежаваньне паміж бальшавікамі і польскім войскам. 26 траўня 1922 году мястэчка ўвашло ў склад Слуцкага павету БССР. На 1923 год тут было 232 двары, на 1924 год — 351. 17 ліпеня 1924 году Любань стала цэнтрам раёну. У гэты час працавалі сельсагаспадарчае і спажывецкае таварыствы, рыбаарцель, шавецкая і кравецкая майстэрні, хлебапякарня. 27 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 28 ліпеня 1941 да 30 чэрвеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1966 годзе на поўнач ад Любані, на рацэ Арэсе збудавалі вялікае вадасховішча. 7 сакавіка 1968 году паселішча атрымала статус места. У красавіку 2009 году мясцовыя ўлады разбурылі старадаўнюю драўляную сынагогу, не зважаючы на пратэсты грамадзкасьці[4].

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XVI стагодзьдзе: 1566 год — 225 чал.[5]
  • XVII стагодзьдзе: 1677 год — 75 чал.; 1682 год — каля 650 чал.
  • XVIII стагодзьдзе: 1793 год — 286 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1808 год — 499 чал.; 1834 год — 197 чал.[6]; 1867 год — 628 чал.[7]; 1884 год — каля 500 чал.[8]; 1897 год — 941 чал. у мястэчку Любані і 815 чал. у сяле Любані
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 2014 чал.; сьнежань 1919 году — 2211 чал.; 1923 год — 1680 чал.[9], зь іх 863 беларусы і 817 жыдоў[10]; 1939 год — 3048 чал.; 1959 год — 3,7 тыс. чал.; 1970 год — 6,7 тыс. чал.; 1991 год — 11,6 тыс. чал.; 1997 год — 12,1 тыс. чал.[11]; 1998 год — 12,2 тыс. чал.[12]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 11,7 тыс. чал.; 2009 год — 11 256 чал.[13] (перапіс); 2011 год — 11,3 тыс. чал.[14]; 2015 год — 11 114 чал.[15]; 2016 год — 11 000 чал.[16]; 2017 год — 10 973 чал.[17]; 2018 год — 10 917 чал.[1]

Рэлігія

У Любані дзеяюць царква Сьвятога Спаса (Спаса-Праабражэнская) і касьцёл Маці Божай Фацімскай.

Адукацыя

У Любані працуюць 3 сярэднія, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 7 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць лякарня і паліклініка.

Культура

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Remove ads

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліцаПаддубская вуліца
Леніна вуліцаНоважыдоўская вуліца
Тальская вуліца
Першамайская вуліцаНадрэчная вуліца
Савецкая вуліцаШырокая вуліца[18]

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці. Рыбакамбінат «Любань».

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Любані ...
Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзее Любанскі музэй народнай славы. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Любань»[19].

Славутасьці

  • Дом сьвятара (пачатак ХХ ст.)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сынагога (цяпер музычная школа)

Страчаная спадчына

  • Сынагога (ХІХ ст.)

Галерэя

Асобы

  • Міхаіл Стралец (нар. 1959) — гісторык-германіст, доктар гістарычных навук, прафэсар
  • Іван Сяржанін (1898—1973) — заоляг, сябар-карэспандэнт НАН Беларусі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads