Міхаіл Мартынюк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Мартынюк
Remove ads

Міхаі́л Міро́навіч Мартыню́к (20 сьнежня 1925, Ліхачы[1], Пружанскі павет Палескага ваяводзтва, Другая Рэч Паспалітая — 16 верасьня 2017, Масква, Расея) — савецкі і расейскі навуковец. Доктар фізычна-матэматычных навук, заслужаны прафэсар Расейскага ўнівэрсытэту дружбы народаў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Мірона Мікалаевіча Мартынюка, быў старэйшым у сям’і зь яшчэ шасьцю дзецьмі[2]. З 1933 року навучаўся ў Ліхацкай польскай школе[3], з 1938 — у пружанскай гімназіі імя Адама Міцкевіча[4], пасьля прыходу Саветаў перайшоў у сярэднюю школу №2 і ўвесну 1941 року скончыў 7 клясаў.

З пачаткам нямецка-савецкай вайны Ліхачы былі акупаваныя нацыстамі. 17 ліпеня 1942 року Міхалаў бацька быў расстраляны немцамі з усімі мужчынамі вёскі ў пакараньне за напад партызанаў на паліцэйскі ўчастак, сам Міхась уратаваўся толькі дзякуючы веданьню нямецкай мовы[2]. Пасьля сканчэньня акупацыі служыў у зэнітным артылерыйскім палку і працаваў настаўнікам нямецкай мовы ў мясцовай школе. У 1947 скончыў Пружанскую пэдагагічную вучэльню[3], навучаўся завочна ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце, працаваў настаўнікам у вёсках Краснае, Руднікі, мястэчку Малечы, месьце Івацэвічах.

У 1955 року пераехаў у Маскву, дзе выкладаў у электратэхнічным тэхнікуме[3]. У 1959 року паступіў у асьпірантуру Маскоўскага абласнога пэдінстытуту(ru). З 1963 выкладаў фізыку ва ўнівэрсытэце дружбы народаў імя Патрыса Люмумбы. Прафэсар катэдры дастасоўнае фізыкі, заслужаны прафэсар унівэрсытэту[5].

Аўтар больш як 120 навуковых працаў і навучальных дапаможнікаў, у тым ліку дзьвюх манаграфіяў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads