Руднікі (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ру́днікі[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 18 км на поўнач ад Пружанаў, 113 км ад Берасьця, 30 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце. Уваходзіць у склад Мокраўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

За расейскім часам — цэнтар воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Валасное праўленьне, праваслаўная царква, 10 двароў, 143 мяшканцы[4]. У 1897 року 27 двароў, 196 жыхароў; народная вучэльня, лячэбніца, лаўка, карчма.

За польскім часам — у гміне Руднікі Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[5].

З 15 студзеня 1940 — у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці БССР, цэнтар сельсавету (12 лістапада 1940—1962).

Remove ads

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 125 жыхароў; 1999 год — 174 жыхары
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 184 жыхары, 63 двары; 2005 год — 198 жыхароў, 70 двароў[6]; 2010 год — 193 жыхары

Інфраструктура

Сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, ФАП, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, 2 крамы, вэтпункт.

Транспарт

Аўтамабільныя дарогі Н529 КалядзічыРажковічыЛяжайка і Н557 Руднікі — Краснае[7].

Турыстычная інфармацыя

  • Царква Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы[8] (XIX стагодзьдзе)
  • Курганны могільнік
  • Братэрская магіла (1941—1944)

Асобы

  • Іван Саланевіч — пісьменьнік, публіцыст, выдавец, філёзаф, гісторык, грамадзкі дзяяч

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads