Міхаіл Пастухоў

беларускі юрыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаі́л Пастухо́ў (нар. 7 красавіка 1958, г. Сураж, Бранская вобласьць, РСФСР, СССР) — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1994). Падпалкоўнік КДБ.

Хуткія факты Судзьдзя Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь, Прэзыдэнт ...
Remove ads

Біяграфія

Міхаіл Пастухоў скончыў школу ў Суражы з залатым мэдалём і вырашыў паступаць у Менск. Скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1975—1980), працягнуў навучаньне ў асьпірантуры. У 1983 абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Апраўданьне падсудных: крымінальна-прававыя аспэкты»; у 1993 абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Рэабілітацыя асобаў, незаконна прыцыгнутых да крымінальнай адказнасьці: асновы прававога інстытуту».

Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце філязофіі і права Акадэміі навук БССР (1983—1985); выкладчыкам Найвышэйшых курсаў КДБ СССР у Менску (1985—1994).

Удзельнічаў у распрацоўцы канцэпцыі судова-прававой рэформы 1992 г., праекту Крымінальна-працэсуальнага кодэксу (1992—1994), Канстытуцыі 1994 г., Закону аб Канстытуцыйным судзе. З красавіка 1994 г. — судзьдзя Канстытуцыйнага суду Рэспублікі Беларусь. Быў судзьдзём-дакладчыкам па шэрагу розгаласных справаў, у тым ліку пра парушэньне прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь[1].

Падчас грамадзка-палітычнага крызісу ўвосені 1996 г. адмовіўся прызнаваць новую рэдакцыю канстытуцыі, прынятую на рэфэрэндуме.

23 студзеня 1997 вызвалены ад пасады загадам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь «у сувязі са сканчэньнем тэрміну паўнамоцтваў судзьдзі». Зь лютага 1997 па цяперашні час — прафэсар права недзяржаўнага Інстытуту кіраваньня і прадпрымальніцтва(be); са жніўня 1997 г. — кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Спрабаваў дабіцца аднаўленьня на пасадзе судзьдзі Канстытуцыйнага суду, лічачы незаконным загад па ягоным вызваленьні з пасады. Прайшоўшы ўсе інстанцыі, зьвярнуўся ў Камітэт ААН па правох чалавека. 5 жніўня 2002 г. Камітэт прызнаў факт парушэньня беларускімі ўладамі міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правох. Аднак ягонае рашэньне не было выкананае[1].

Remove ads

Прэміі

Удастоены міжнароднай прэміі «За разьвіцьцё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасьці» (1998). Узнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР (2018)[2].

Сям’я

Бабуля ў гады Першай сусьветнай вайны эмігравала з Гарадзенскай губэрні ў Расею. Бацька — аграном, маці — працаўніца кардоннай фабрыкі. Мае брата і сястру, якія таксама навучаліся ў Менску. Брат застаўся, сястра па разьмеркаваньні трапіла ў Сьвярдлоўск[3].

Міхаіл Пастухоў жанаты, мае дзьвюх дачок.

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads