Міхаіл Савіцкі
беларускі маляр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Андрэевіч Савіцкі (18 лютага 1922, в. Зьвянячы Талачынскі раён — 8 лістапада 2010, Менск) — народны мастак Беларусі (1972), народны мастак СССР (1983), правадзейны член АМ Расеі, акадэмік Нацыянальнай АН Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973), Герой Беларусі (2006).
Кіраўнік дзяржаўнай установы культуры «Творчыя акадэмічныя майстэрні жывапісу, графікі і скульптуры».
Remove ads
Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 18 лютага 1922 году ў вёсцы Зьвянячы Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Бацька Андрэй Пятровіч яшчэ падлеткам працаваў на чыгунцы, калі ажаніўся, набыў дом у Зьвянячах. Маці Ганна Канстанцінаўна была добрай майстрыцай, прала і ткала, прыдумвала неверагодныя арнамэнты[2].
У 1940 годзе прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі, удзельнічаў у баях за Сэвастопаль. Пры Херсанэсе быў паранены, апынуўся ў канцлягэрох Бухенвальд, Дахаў, Мітэльбаў-Дора.
Пасьля вайны скончыў Менскую мастацкую вучэльню, у 1957 годзе — Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава з адзнакай.
З 1981 году — кіраўнік Творчых акадэмічных майстэрняў жывапісу, графікі і скульптуры.
Памёр 8 лістапада 2010. Пахаваны на Ўсходніх могілках у Менску.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн «Знак Пашаны» (1967)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1972)
- Ордэн Леніна (1982)
- Ордэн Францішка Скарыны (1997)
- Герой Беларусі (2006)
- Залаты мэдаль Акадэміі мастацтваў (за сэрыю «Чорная быль»)[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads